Тэрмо́псіс (Thermópsis) — род кветкавых раслін сямейства Бабовыя (Fabaceae). Налічвае каля 30 відаў. Пашыраны пераважна ў стэпавых і паўпустынных зонах і гарах Паўночнага паўшар'я.
Шматгадовы расліны з прамастойнымі сцёбламі і паўзучымі карэнішчамі. Лісце трайчастае, чаргаванае. Кветкі звычайна жоўтага колеру. Плод — струк. Усе часткі раслін ядавітыя.
Прохараў В. М. Тэрмопсіс // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 141. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).