Іван Андрэевіч Біч
Іван Андрэевіч Біч | |
---|---|
Дата нараджэння | 1881 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1919 |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Камандаваў | партызанскім атрадам |
Бітвы/войны | Грамадзянская вайна ў Расіі |
Іван Андрэевіч Біч (1881, в. Есьманаўцы, Валожынскі раён — кастрычнік 1919) — герой Грамадзянскай вайны ў Расіі[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Член КПСС з 1917 года. Скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю. Удзельнік Рэвалюцыі 1905—1907 гг. Хаваючыся ад паліцыі, з’ехаў у Сібір. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі член Краснаярскага губрэўкама. Для барацьбы з Калчаком ў сяло Шыткіна Канскага павета арганізаваў партызанскі атрад, у складзе якога ўдзельнічаў у паўстанні, якое ахапіла 13 воласцяў[1].
Больш за 1000 партызан, сярод якіх былі перасяленцы з беларускіх губерняў, паспяхова змагаліся з калчакаўцамі. Дыверсіямі на ўчастку Тайшэт — Тулун Сібірскай чыгункі яны зрывалі забеспячэнне белагвардзейцаў, стварылі так званую «тайшэцкую затычку». Біч быў камісарам шыткінскіх партызан, узначальваў лыжны атрад[1].
Падчас баявой аперацыі ў верасня 1919 года трапіў у палон і пасля катаванняў павешаны. У Тайшэце пастаўлены помнік Бічу, яго імем названа сярэдняя школа[1].