Валожынскі раён

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Валожынскі раён
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Мінская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Валожын
Дата ўтварэння 15 студзеня 1940
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 90,66 %, руская 8,1 %
Размаўляюць дома: беларуская 80,51 %, руская 16,39 %[1]
Насельніцтва (2009)
37 543 чал,[1] (12-е месца)
Шчыльнасць 19,56 чал./км² (16-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 88,14 %,
палякі — 7,41 %,
рускія — 3,19 %,
іншыя — 1,26 %[1]
Плошча 1 916,78[2] км²
(10-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
 • Найвышэйшы пункт


 334,6 м
Валожынскі раён на карце
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Валожынскі раён на Вікісховішчы

Валожынскі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Мінскай вобласці.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца на захадзе Мінскай вобласці, гранічыць з Маладзечанскім, Мінскім, Дзяржынскім і Стаўбцоўскім раёнамі Мінскай вобласці, на захадзе і паўночным захадзе з Іўеўскім, Ашмянскім і Смаргонскім раёнамі Гродзенскай вобласці.

Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −6,7 °C, ліпеня 17,5 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў 659 мм. Вегетацыйны перыяд 187 дзён.

Паверхня хвалістая. На ўсходзе раёна размяшчаецца Мінскае ўзвышша, на поўначы — адгор’і Ашмянскага ўзвышша, на паўднёвым захадзе — Нёманская нізіна. Пераважаюць вышыні 150—250 м, максімальная адзнака — 335 м (гара Маяк каля в. Шапавалы).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Валожынскі раён утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — горад Валожын. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 21 сельсавет: Адамоўскі, Брыльскі, Бурмацкі, Вішнеўскі, Войштавіцкі, Гародзькаўскі, Даўбенскі, Дорскі, Забрэжскі, Ігнатаўскі, Ластаянцаўскі, Лоскаўскі, Ляшчоўскі, Мінцаўскі, Пяршайскі, Румскі, Сакаўшчынскі, Стайкаўскі, Сугваздаўскі, Узбалацкі, Філіпіняцкі. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года ўтвораны Багданаўскі сельсавет, скасаваны Адамоўскі, Бурмацкі, Войштавіцкі, Ігнатаўскі, Лоскаўскі, Ляшчоўскі, Мінцаўскі, Філіпіняцкі сельсаветы, Румскі сельсавет перайменаваны ў Белакорацкі. 26 ліпеня 1957 года скасаваны Ластаянцаўскі сельсавет. 12 чэрвеня 1968 года Стайкаўскі сельсавет перайменаваны ў Мінцінскі. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці, да раёна далучаны Гіравіцкі, Пятроўшчынскі, Ракаўскі і Яршэвіцкі сельсаветы Радашковіцкага раёна, Багданаўскі сельсавет перададзены ў склад Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. 26 жніўня 1961 года скасаваны Гірэвіцкі сельсавет. 17 красавіка 1962 года да раёна далучаны Зарачанскі, Пральніцкі сельсаветы і 24 населеныя пункты Волменскага сельсавета скасаванага Івянецкага раёна і гарадскі пасёлак Івянец. 5 мая 1962 года Мінцінскі сельсавет перайменаваны ў Валожынскі, Пральніцкі — у Падневіцкі, Брыльскі сельсавет скасаваны. 25 снежня 1962 года Валожынскі раён ліквідаваны, тэрыторыя далучана да Маладзечанскага раёна, за выключэннем гарадскога пасёлка Івянец, Волменскага, Зарачанскага і Падневіцкага сельсаветаў, якія ўвайшлі ў склад Стаўбцоўскага раёна. 6 студзеня 1965 года раён адноўлены, уключаў Белакорацкі, Валожынскі, Вішнеўскі, Гародзькаўскі, Даўбенскі, Дорскі, Забрэжскі, Залескі, Пяршайскі, Ракаўскі, Сакаўшчынскі, Сугваздаўскі, Узбалацкі, Яршэвіцкі сельсаветы Маладзечанскага раёна, гарадскі пасёлак Івянец, Волменскі, Зарачанскі, Падневіцкі сельсаветы Стаўбцоўскага раёна, Багданаўскі сельсавет (за выключэннем 24 населеных пунктаў) Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. 22 мая 1967 года ўтвораны Падбярэзскі сельсавет. 12 жніўня 1970 года Волменскі сельсавет перададзены Дзяржынскаму раёну. 16 жніўня 1973 года Даўбенскі сельсавет перайменаваны ў Бабровіцкі, 1 кастрычніка 1973 года Зарачанскі — у Івянецкі. 29 ліпеня 1976 года скасаваны Белакорацкі сельсавет. 5 сакавіка 1983 года Забрэзскі сельсавет перайменаваны ў Забрэжскі. 30 кастрычніка 2009 года скасаваны Бабровіцкі, Забрэзскі, Падбярэзскі, Сугваздаўскі сельсаветы[3]. 28 мая 2013 года скасаваны Багданаўскі, Залескі, Пральніцкі, Сакаўшчынскі, Узбалацкі, Яршэвіцкі сельсаветы[4].

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.