Іван Міхайлавіч Кабзун
Іван Міхайлавіч Кабзун | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 лістапада 1902 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1942 |
Грамадзянства | |
Род войскаў | пагранічныя войскі[d] і Унутраныя войскі МУС СССР[d] |
Званне | лейтэнант |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Іван Міхайлавіч Кабзун (24 лістапада 1902, вёска Барсукі, Верхнядзвінскі раён — 1942) — Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Беларус. Працаваў у сельскай гаспадарцы, потым набыў спецыяльнасць цесляра. У Чырвонай Арміі ў 1924—1927 гг. З 1930 г. служыў у войсках АГПУ-НКУС, са снежня 1939 г. — у пагранічных войсках. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гг. Пасля савецка-фінляндскай вайны вучыўся ў Вышэйшай школе НКУС. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Камандзір кулямётнага ўзвода 5-га пагранічнага палка лейтэнант І. М. Кабзун 27.01.1940 г. з невялікай групай пагранічнікаў аказаўся ў акружэнні, на працягу 46 дзён вёў няроўны бой, быў цяжка паранены. З астаткамі групы выйшаў з акружэння. Загінуў у 1942 г. Узнагароджаны ордэнам Леніна. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 26.04.1940 г.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 368. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3.
- Кабзун Іван Міхайлавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Верхнядзвінскага раёна: у 2-х кн. / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.]. — Мн., 2000. — Кн. 2. — С. 35.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Іван Міхайлавіч Кабзун на сайце «Героі краіны»
- Государственное учреждение «Национальная библиотека Беларуси», 2015
- Знаменитые люди и памятники Верхнедвинщины Архівавана 29 красавіка 2020.
- Кобзун Иван Михайлович // Официальный сайт внутренних войск Министерства внутренних дел Российской Федерации(недаступная спасылка)