Ігар Аляксандравіч Графаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ігар Аляксандравіч Графаў
Род дзейнасці ваенны
Дата нараджэння 14 лістапада 1923(1923-11-14)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 лютага 1944(1944-02-22)[1] (20 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За абарону Ленінграда»

Ігар Аляксандравіч Графаў (19231944) — малодшы лейтэнант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ігар Графа нарадзіўся 14 лістапада 1923 года ў Петраградзе ў рабочай сям’і. Падчас вучобы ў школе захапляўся матэматыкай, фізікай, гісторыяй, геалогіяй, спортам, рыхтаваўся да паступлення ў інстытут кінаінжынераў. У 1941 годзе Графаў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. Скончыў кароткатэрміновыя курсы пражэктарна-зенітнага вучылішча. Са студзеня 1942 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны, ваяваў на Ленінградскім фронце. Да лютага 1944 года малодшы лейтэнант Ігар Графаў камандаваў зенітна-кулямётным узводам 803-га армейскага зенітна-артылерыйскага палка 2-й ударнай арміі. Вызначыўся падчас фарсіравання Нарвы.

Калі ўзвод Графава пераправіўся праз Нарву, ён трапіў пад моцны варожы агнявы ўдар. 22 лютага на працягу 17 гадзін праціўнік прадпрымаў контратакі супраць пазіцый ўзвода. З-за масіраванага артылерыйскага агню ён не атрымліваў падмацавання і боепрыпасаў. Калі адзін з кулямётчыкаў загінуў, Графаў заняў яго месца і прыняў актыўны ўдзел у адбіцці шасці варожых нападаў. Атрымаў раненне, але поля бою не пакінуў, працягваючы весці агонь. Падчас сёмай контратакі ў Графава скончыліся патроны. Ён быў акружаны салдатамі суперніка. У рукапашнай сутычцы ён паспрабаваў аказаць супраціў, але быў забіты. Камандзір аддзялення ўзвода Графава Аляксандр Румянцаў адкрыў агонь нямецкім салдатам, якія атакавалі Графава, і знішчыў іх. Прыняўшы камандаванне ўзводам на сябе, Румянцаў працягваў адбіваць варожыя атакі да падыходу падмацавання. Графаў быў пахаваны ў брацкай магіле ў горадзе Кінгісеп Ленінградскай вобласці.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 1 ліпеня 1944 года малодшы лейтэнант Ігар Графаў пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнамі Леніна і Чырвонай Зоркі, медалямі.

У гонар Графава названы вуліцы ў Санкт-Пецярбургу і Нарве. На выездзе з горада Нарва, непадалёк ад месца гібелі Графава яму ўсталяваны помнік.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Igor Alexandrovich Grafov // TracesOfWar

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. — ISBN 5-85270-037-1