Інацэрамы (Inoceramus) — род вымерлых двухстворкавых малюскаў атраду нераўнамускульных. Жылі ў моры юрскага і мелавога перыядаў. вялі прымацаваны спосаб жыцця. На Беларусі рэшткі інацэрамаў вядомы з верхнемелавых адкладаў.
Цела двухбаковасіметрычнае, ракавіна вапняковая, даўжыня да 1 метра, круглай або авальнай формы, нераўнастворкавая, канцэнтрычна- або радыяльна-рабрыстая, складкаватая, з добра развітай макаўкай і моцна развітым прызматычным слоем. Створкі ракавіны злучаліся звязкай (лігаментам) і замыкальнымі мускуламі (аддуктарамі). Рэшткі служаць для вызначэння ўзросту геалагічных адкладаў.