Ія́га ап І́двал ап Ме́йрыг (вал.: Iago ab Idwal ap Meurig; забіты ў 1039) — кароль Гвінеда і Повіса (1023—1039), прапраўнук Ідвала ап Анараўда.
Іяга належаў да малодшай галіны дынастыі Аберфрау. Пра яго кіраванне амаль нічога не вядома. Ён быў забіты ў 1039 годзе сваімі ж людзьмі і быў заменены на прастоле Гвінеда на Грыфіда ап Лівеліна.