Ідвал ап Анараўд
| Ідвал ап Анараўд | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| вал.: Idwal Foel ap Anarawd | |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Анараўд ап Родры | ||||||
| Пераемнік | Хівел ап Кадэл | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
мерк. 885 |
||||||
| Смерць |
942 |
||||||
| Род | Аберфрау[d] | ||||||
| Бацька | Анараўд ап Родры | ||||||
| Маці | NN[d][1] | ||||||
| Жонка | Мерэдан верх Кадур | ||||||
| Дзеці | Іяга ап Ідвал[2], Іеяў ап Ідвал[2], Rhodri ab Idwal Foel[d], Meurig ab Idwal Foel[d] і Elisedd ap Anarawd[d] | ||||||
І́двал ап Ана́раўд, або Ідвал Лысы (вал.: Idwal Foel ap Anarawd; загінуў у 942 годзе) — кіраўнік валійскага каралеўства Гвінед. Вільям Мальмсберыйскі ў сваёй «Гісторыі англійскіх каралёў» (лац.: Gesta Regum Anglorum) назваў яго «каралём брытаў».[3]
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ідвал атрымаў у спадчыну трон Гвінеда ў 916 годзе, калі памёр яго бацька Анараўд ап Родры. У 918 годзе Ідвал разам з іншымі валійскімі кіраўнікамі, сярод якіх быў і Хівел Добры, быў вымушаны прызнаць сваім сюзерэнам англійскага караля Эдуарда.[4] Ідвал працягнуў падтрымліваць адносіны і са спадчыннікам Эдуарда Этэльстанам, двор якога ён неаднаразова наведваў у перыяд з 928 па 937 год.[5] Пасля смерці Этэльстана Ідвал і яго брат Элісед паўсталі супраць англасаксаў, але ў 942 годзе абодва загінулі ў баі.[6]
Пасля Ідвала ўлада ў Гвінедзе павінна была перайсці да яго сыноў Іяга і Ідвала, якога звычайна звалі Іеявам, але Хівел ап Кадэл, які кіраваў амаль усім поўднем Уэльса, уварваўся ў Гвінед і выгнаў сыноў Ідвала, захапіўшы трон. Пасля смерці Хівела ў 950 годзе сыны Ідвала вярнулі сабе прастол Гвінеда.
Зноскі
- ↑ Pas L. v. Genealogics — 2003.
- 1 2 Lundy D. R. The Peerage
- ↑ Запіс пра падзеі 926 года: «…Judwalum regem omnium Walensium…», паводле выдання: Thomas Duffus Hardy. Willelmi Malmesbiriensis monachi Gesta regum Anglorum. v.1 Reprint of Londini, sumptibus Societatis, 1840 edition. p. 206.
- ↑ J.E. Lloyd. A history of Wales: from the earliest times to the Edwardian conquest. v.1. p. 332
- ↑ Celtic Culture: A historical evcyclopedia, V. I, A-Celti. Santa Barbara, ABC-CLIO. 2006. p. 956.
- ↑ J.E. Lloyd. A history of Wales: from the earliest times to the Edwardian conquest. v.1. p. 337
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- John Edward Lloyd. A history of Wales: from the earliest times to the Edwardian conquest. London:Longmans, Green & Co, 1911