Аблога Канстанцінопаля (1204)
Аблога Канстанцінопаля (1204). У студзені 1204 у Канстанцінопалі адбыўся палацавы пераварот і суправіцелі Ісак II і Аляксей IV Ангелы былі скінутыя, а імператарам быў абвешчаны Аляксей V Мурцуфл, які адмовіўся выконваць абавязанні папярэднікаў перад крыжакамі. У сваю чаргу, крыжакі лічылі Аляксея V узурпатарам, таму ў сакавіку 1204 паміж кіраўнікамі рыцарскіх атрадаў і дожам Энрыка Дандала была заключаная дамова, якая прадугледжвала авалоданне Канстанцінопалем. 9.4.1204 каля 20 тысяч крыжакоў пачалі штурм горада, але ён быў адбіты абаронцамі. 12.4.1204 крыжакі паўтарылі напад, і гэтым разам ўварваліся ў горад. Гарнізон быў здэмаралізаваны і ў паніцы ўцякаў, Аляксей Мурцуфл таксама пакінуў Канстанцінопаль. Спробы арганізаваць супраціў на вуліцах былі беспаспяховымі. Захопнікі падпалілі і разрабавалі горад. На 58 гадоў Канстанцінопаль стаў сталіцай Лацінскай імперыі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Византийский словарь: в 2 т. / Общ. ред. К. А. Филатов. — СПб.: Амфора: РХГА: Издательство Олега Абышко, 2011.