Лацінская імперыя
Лацінская імперыя лац.: Romania |
||||||||
|
||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
||||||||
![]() Лацінская імперыя і яе васальныя дзяржавы. |
||||||||
Сталіца | Канстанцінопаль | |||||||
Мова(ы) | французская — афіцыйная грэчаская |
|||||||
Форма кіравання | манархія | |||||||
Пераемнасць | ||||||||
← Візантыйская імперыя Візантыйская імперыя → |
Лацінская імперыя: феадальная дзяржава — манархія заходне-еўрапейскага тыпу, якая існавала ў 1204—1261 на частцы тэрыторыі Візантыі.
Была створаная французскімі і італьянскімі крыжакамі пасля заваявання імі Канстанцінопаля. У імперыю ўваходзілі раёны Балканскага паўвострава, паўночны захад Малой Азіі, астравы Эгейскага і Іанічнага мораў. Найбольшымі феадальнымі ўладаннямі былі каралеўства Фесалонікі, Ахейскае княства, Афінскае герцагства. У час існавання імперыі папы рымскія спрабавалі ўвесці на гэтых землях каталіцтва, але практычна без поспеху.
У выніку барацьбы грэчаскай арыстакратыі з крыжакамі ўзніклі самастойныя грэчаскія дзяржавы — Эпірскі дэспатат, Трапезундская і Нікейская імперыі. Унутраныя і знешнія канфлікты аслабілі Лацінскую імперыю, яна паступова траціла ўладанні. У 1205 яе войскі панеслі паразу ад балгараў, што спыніла экспансію крыжакаў на Балканах, а ў 1261 нікейскі імператар Міхаіл Палеалог узяў Канстанцінопаль, што паклала канец існаванню Лацінскай імперыі.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т.6. Кішынёў — Манцэвічы / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1972. — 624 с.: іл., карты. С.281