Агайскі ўніверсітэт
Выгляд
Агайскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Ohio University | |
Арыгінальная назва | англ.: Ohio University |
Заснаваны | 1804 |
Студэнты | 25 714[1] і 23 025[2] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Атэнс, Агая, ЗША |
Сайт | ohio.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Агайскі ўніверсітэт (англ.: Ohio University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Атэнс у штаце Агая, ЗША.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Гэта старэйшы ўніверсітэт штата і адзін з найстарэйшых дзяржаўных універсітэтаў ЗША. Універсітэт складаецца з дзевяці кампусаў і прапануе больш за 250 напрамкаў бакалаўрыяту, а таксама ступені магістра і доктара. Ён класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Каледж мастацтваў і навук
- Каледж бізнесу
- Каледж прыгожых мастацтваў
- Каледж навук і прафесій аховы здароўя
- Каледж астэапатычнай медыцыны
- Каледж адукацыі
- Каледж інжынерыі і тэхналогій
- Каледж камунікацый
- Універсітэцкі каледж
- Каледж магістратуры
- Ганаровы каледж цьютарства
- Школа лідэрства і дзяржаўнай службы
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
- ↑ U.S. and Canadian 2022 NTSE Participating Institutions Listed by Fiscal Year 2022 Endowment Market Value, Change in Market Value from FY21 to FY22, and FY22 Endowment Market Values Per Full-time Equivalent Student (Excel) — National Association of College and University Business Officers, 2023. Праверана 22 мая 2023.
- ↑ Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 28 мая 2020.
- ↑ Global LEI index Праверана 17 верасня 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Агайскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы