Агастас Джульярд
Агастас Джульярд | |
---|---|
Род дзейнасці | бізнесмен, філантроп, мецэнат |
Дата нараджэння | 19 красавіка 1836[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 красавіка 1919[1] (83 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Helen C. Juilliard[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Агастас Джульярд (англ.: Augustus D. Juilliard; 19 красавіка 1836 — 25 красавіка 1919) — амерыканскі бізнесмен і мецэнат.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын шаўца. Нарадзіўся ў Атлантычным акіяне на караблі, на якім яго бацькі-французы з’язджалі ў ЗША ў эміграцыю. Вырас у штаце Агая, у 1866 годзе перабраўся ў Нью-Ёрк і ўладкаваўся на працу на камвольны камбінат. Калі фірма згалела, пачаў у 1874 годзе ўласную справу па гандлі мануфактурай (воўнай, шоўкам, бавоўнай) і даволі хутка атрымаў поспех. Разумна ўкладваючы сродкі ў жалезныя дарогі, банкаўскую і страхавую справу, набыў вялікую маёмасць.
Асноўнай сферай дабрачыннай дзейнасці Джульярда стала музыка. З 1892 года і да сваёй смерці ён займаў пасаду Прэзідэнта Метраполітэн-опера . Паводле завяшчання Джульярда, сума ў 5 мільёнаў даляраў павінна была быць прымененая на развіццё музыкі ў ЗША. Папячыцелі фонду, заснаванага для распараджэння гэтымі сродкамі, адкрылі ў 1924 годзе Джульярдскую вышэйшую школу (англ.: Juilliard Graduate School), пазней ператвораную ў Джульярдскую школу музыкі.
Зноскі
- ↑ а б Augustus D. Juilliard // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Find a Grave — 1996. Праверана 2 ліпеня 2024.