Адзіная спартыўная класіфікацыя Рэспублікі Беларусь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Адзіная спартыўная класіфікацыя Рэспублікі Беларусь (АСК) — нарматыўны дакумент, які вызначае парадак прысваення і пацверджання спартыўных званняў і разрадаў у Рэспубліцы Беларусь. Вызначае нормы, выкананне якіх неабходна для прысваення званняў і разрадаў для ўсіх афіцыйна прызнаных відаў спорту. АСК распрацоўваецца і прымаецца тэрмінам на чатыры гады.

Агульныя палажэнні[правіць | правіць зыходнік]

АСК з’яўляецца адзіным нарматыўным дакументам, які вызначае парадак прысваення афіцыйных спартыўных званняў і разрадаў і патрабаванні да спартсменаў, якія прэтэндуюць на гэтыя званні.

АСК вызначае як уласна нарматывы, якія павінен выканаць спартсмен для атрымання звання, так і ўмовы, у якіх гэтыя нарматывы павінны выконвацца: узровень спаборніцтваў, кваліфікацыю суддзяў, узровень супернікаў. Патрабаванні ўстанаўліваюцца індывідуальна для кожнага віду спорту, з улікам як яго спецыфікі, так і ўзроўню развіцця гэтага віду ў Рэспубліцы Беларусь.

Віды спорту[правіць | правіць зыходнік]

У АСК уключаюцца наступныя віды спорту:

Разрады і званні[правіць | правіць зыходнік]

Сістэма спартыўных званняў і разрадаў з’яўляецца адзінай для ўсіх відаў спорту. Прадугледжваюцца наступныя званні і разрады спартсменаў (у парадку змяншэння)[1]:

Спартыўныя званні:

Спартыўныя разрады:

  • Кандыдат у майстры спорту Рэспублікі Беларусь (КМС)
  • 1-ы спартыўны разрад
  • 2-і спартыўны разрад
  • 3-і спартыўны разрад
  • 1-ы юнацкі разрад
  • 2-і юнацкі разрад
  • 3-і юнацкі разрад
  • кандыдат у майстры спорту Рэспублікі Беларусь сярод інвалідаў (КМС сярод інвалідаў)
  • I разрад сярод інвалідаў
  • II разрад сярод інвалідаў
  • III разрад сярод інвалідаў
  • 1-ы юнацкі разрад сярод інвалідаў
  • 2-і юнацкі разрад сярод інвалідаў
  • 3-і юнацкі разрад сярод інвалідаў

Патрабаванні і парадак прысваення званняў[правіць | правіць зыходнік]

  • Званні МСМК і МС па відах спорту прысвойваюцца Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь па прадстаўленні ўпраўленняў фізічнай культуры, спорту і турызму абласных, Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў; па спартыўна-тэхнічных і ваенна-прыкладных відах спорту (службовых мнагаборствах) — па прадстаўленні БФСТ «Дынама», Спартыўнага камітэта Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, ДТСААФ, узгодненым з рэспубліканскімі федэрацыямі (саюзамі, асацыяцыямі) па віду (відах) спорту.
  • Званні МСМК сярод інвалідаў, МС сярод інвалідаў прысвойваюцца Міністэрствам спорту і турызму па прадстаўленні Федэрацыі фізічнай культуры і спорту Беларускага таварыства інвалідаў па зроку, Беларускай федэрацыі фізічнай культуры і спорту інвалідаў і Беларускай спартыўнай федэрацыі глухіх.
  • Спартыўныя званні прысвойваюцца толькі грамадзянам Рэспублікі Беларусь.

Зноскі