Добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Эмблема ДТСААФ

Добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту (ДТСААФ) (ад руск.: Добровольное общество содействия армии, авиации и флоту (ДОСААФ)), Добраахвотнае таварыства садзейнічанню арміі, авіяцыі і флоту — добраахвотнае таварыства, якое ставіць сваёй мэтай дзейнасць па падрыхтоўцы грамадзян да вайсковай службы, падрыхтоўцы спецыялістаў для Узброеных Сіл, іншых войскаў і ваенных фарміраванняў Рэспублікі Беларусь, кадраў масавых тэхнічных прафесій.

Арганізацыямі ДТСААФ штогод рыхтуецца каля 50 тысяч спецыялістаў масавых тэхнічных прафесій, якія маюць ваенна-прыкладнае значэнне (у тым ліку да 40% усіх кіроўцаў у Рэспубліцы Беларусь), да 2 тыс. кіроўцаў для Узброеных Сіл, іншых войскаў і ваенных фарміраванняў.

На базе аэраклубаў ДТСААФ падрыхтоўваюцца курсанты авіяцыйнага факультэта Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

5 красавіка 1922 на тэрыторыі Беларусі быў створаны ВНК (ваенна-навуковы клуб) Мінскага гарнізона, яго кіраўніком стаў народны камісар па ваенных справах БССР Адамовіч І.А. Праз год быў створаны ВНК Заходняга фронту, працу клуба ўзначаліў камандуючы Заходнім фронтам Тухачэўскі М.Н, а таксама ТДПФ (Таварыства сяброў паветранага флоту), кіраўнік – старшыня ЦВК і СНК БССР Чарвякоў А.Г.

Пасля стварэння ДАБРАХІМа (Добраахвотнае таварыства сяброў хімічнай прамысловасці, старшыня Адамовіч І.А.) у 1924, у наступным годзе адбылося аб'яднанне ТДПФ і ДАБРАХІМа ў адно таварыства АВІЯХІМ БССР (Таварыства сяброў авіяцыйнай і хімічнай прамысловасці), якое ўзначаліў той жа І. А. Адамовіч. У 1926 ЦК КП(б)Б зацвердзіла Савет ТСА БССР (Таварыства садзейнічання абароне).

28 лютага 1927 аб'яднаны Пленум Цэнтральнага Савета Авіяхіма БССР і Таварыства садзейнічання абароне (ТСА) прыняў Пастанову аб стварэнні ТСААВІЯХІМА БССР (Саюз таварыстваў сяброў абароны і авіяцыйна-хімічнага будаўніцтва). Гэта дата лічыцца днём утварэння абароннага таварыства Беларусі.

У маі 1948 ТСААВІЯХІМ быў падзелены на тры абаронныя таварыствы: Добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі (ДТСАРМ), Добраахвотнае таварыства садзейнічанню авіяцыі (ДТСАВ), Добраахвотнае таварыства садзейнічанню флоту (ДТСФЛОТ); аднак у верасні 1951 ДТСАРМ, ДТСАВ, ДТСФЛОТ былі аб'яднаны ў адзіную арганізацыю – Добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту (ДТСААФ) БССР.

У 1991 ДТСААФ БССР ператвораны са структурнага падраздзялення ДТСААФ СССР у самастойнае грамадскае аб'яднанне Беларускае абароннае спартыўна-тэхнічнае таварыства (БЕЛАСТТ), а ў 2003 БЕЛАСТТ ператворана ў рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб'яднанне «Добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту Рэспублікі Беларусь» (ДТСААФ).

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У наш час ДТСААФ культывуе каля 20 відаў спорту, пачынаючы ад падводнага, аўтамотаспорту і канчаючы ўсімі відамі авіяцыйнага і ваенна-прыкладнага спорту:

– авіямадэльны спорт, – аўтамабільны спорт – аўтамадэльны спорт – верталётны спорт – водна-маторны спорт – веславанне на ялах – матацыклетны спорт – парашутны спорт – планерны спорт – падводны спорт – радыёспорт – ракетамадэльны спорт – самалётны спорт – суднамадэльны спорт – кулявая стральба (у рамках ДТСААФ).

Абароннае таварыства штогод праводзіць больш за 80 чэмпіянатаў, першынстваў і рэспубліканскіх спаборніцтваў. За апошнія пяць гадоў спартсмены ДТСААФ удзельнічалі больш за ў 100 чэмпіянатах свету і Еўропы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 2. — Мінск, 1996.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]