Іаган Фуст: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др Bot: + Шаблон:Normdaten |
→Спасылкі: больш не распазнаецца як ізаляваны артыкул, removed: {{ізаляваны артыкул}} |
||
Радок 40: | Радок 40: | ||
[[ru:Фуст, Иоганн]] |
[[ru:Фуст, Иоганн]] |
||
[[sv:Johann Fust]] |
[[sv:Johann Fust]] |
||
{{ізаляваны артыкул}} |
|||
{{Normdaten |
{{Normdaten |
||
|PND=118838881 |
|PND=118838881 |
Версія ад 16:17, 15 лютага 2012
Іаган Фуст (Johannes Fust; каля 1400 — 30 кастрычніка 1466) — адзін з першых нямецкіх кнігадрукароў.
Паходжанне
Фуст належаў да багатай і паважанай сям'і бюргераў з Майнца. Члены сям'і займалі цывільныя і царкоўныя пасады.
Брат Іагана, ювелір Якаб Фуст, займаў пасаду бургамістра ў 1462, калі Майнц быў разрабаваны салдатамі Адольфа II Насаўскага, і, відаць, быў імі забіты.
Кнігадрукаванне
Іаган Фуст быў хутчэй за ўсё ліхвяром або банкірам. З-за яго сувязі з Іаганам Гутэнбергам, Фусту прыпісвалася вынаходніцтва кнігадрукавання; таксама ён лічыўся настаўнікам і партнёрам Гутэнберга. Некаторыя бачылі ў ім заступніка і патрона, які зразумеў каштоўнасць вынаходства Гутэнберга, і забяспечваў яго сродкамі; іншыя лічаць яго дзялком, які скарыстаўся тым, што ў Гутэнберга не было грошай, і ён забраў у апошняга даходы ад вынаходніцтва. Як бы там ні было, у Хельмаспергераўскім натарыяльным акце ад 6 лістапада 1455 года гаворыцца, што Фуст пазычаў грошы Гутенбергу (верагодна, 800 гульдэнаў у 1450 і яшчэ 800 у 1452) для таго, каб той скончыў сваю працу, і што ў 1455 годзе Фуст прад'явіў позву Гутэнбергу, патрабуючы вярнуць пазычаныя грошы і працэнты (усяго 2026 гульдэнаў). Справа выглядае так, што Фуст не плаціў абяцаныя 300 гульдэнаў у год, якія павінны былі ісці на пакрыццё расходаў, заработныя платы і г. д., а таксама, па словах Гутэнберга, абяцаў не патрабаваць працэнты.
Справа вырашылася на карысць Фуста. Рашэнне суда выкладзена ў натарыяльным акце канспектыўна, і дапускае розныя тлумачэння. Часам сцвярджаюць, што Фусту перайшла ўся друкарня і наклад 42-радковай Бібліі.
Смерць
На падставе захаваных дакументаў, яшчэ ў 1464 Іаган Фуст быў жывы. Лічыцца, што ў 1466 ён адправіўся ў Парыж, дзе памёр ад чумы, якая лютавала там у жніўні і верасні. Вядома, што 4 ліпеня ён быў у Парыжы, дзе падарыў асобнік другога выдання Цыцэрона Луі Лавернаду.
Нічога больш невядома, акрамя таго, што 30 кастрычніка, магчыма, 1471 года, памінальная імша па ім была замоўленая Петэрам Шэферам, Конрадам Хенліфам і Іаганам Фустам малодшым ў царкве абацтва Сен-Віктор ў Парыжы, дзе той быў пахаваны. Петэр Шэфер замовіў падобную службу па Фусту ў 1472 ў царкве дамініканскага ордэра ў Майнцы.
Спасылкі
- Фуст, Иоганн // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Артыкул у Каталіцкай энцыклапедыі (англ.)