Нацыянальная бібліятэка Польшчы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Нацыянальная бібліятэка Польшчы
польск.: Biblioteka Narodowa
Нацыянальная бібліятэка Польшчыпольск.: Biblioteka Narodowa
Месцазнаходжанне

Алея Незалежнасці, Варшава

Заснавана

24 лютага 1928

Збор
Памер збору

8 700 000 адзінак захоўвання

Іншая інфармацыя
Дырэктар

Томаш Макоўскі

Вэб-сайт

Biblioteka Narodowa


52°08′42″ пн. ш. 21°00′04″ у. д.HGЯO

Нацыянальная бібліятэка Польшчы (польск.: Biblioteka Narodowa w Warszawie) - буйнейшая польская навуковая бібліятэка, падначаленая Міністэрству культуры і нцыянальнай спадчыны. Бібліятэка знаходзіцца ў Варшаве. Спецыяльныя фонды захоўваюцца ў Палацы Красінскіх. Нацыянальная бібліятэка польшчы атрымоўвае абавязковы экзэмпляр усіх публікацый, якія выходзяць у свет у Польшчы. Акрамя Варшаўскай бібліятэкі статус нацыянальнай таксама мае Бібліятэка Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першая нацыянальная бібліятэка была заснавана ў польшчы ў XVIII стагоддзі. Яе заснавалі варшаўскія епіскапы браты Залускія. У 1774 годзе Бібліятэка Залускіх перайшла да каміссі па нацыянальнай адукацыі. У 1817 годзе ў Львове была заснавана бібліятэка Асалінеўм - адна з самых значных культурных устаноў Галічыны. 24 лютага 1928 года была заснавана цяперашняя нацыянальная бібліятэка Польшчы. Адкрыццё юібліятэкі адбылося ў 1930 годзе.

Да Другой сусветнай вайны бібліятэка мела ў сваіх фондах:

  • 3000 старадрукаваных кніг,
  • 2200 інкунабул,
  • 52000 рукапісаў,
  • калекцыю карт, ікон і нотных партытур.

У 1940 годзе фонды бібліятэкі былі падначалены нямецкай акупацыйнай уладзе. Нямецкамоўныя выданні былі забраны і выстаўлены для выкарыстання выключна немцамі ў памяшканні на той час зачыненага Варшаўскага ўніверсітэта. Каштоўныя кнігі былі пераведзены ў Палац Красінскіх у Варшаве. Пасля паражэння Варшаўскага паўстання 1944 года ўсе гэтыя кнігі былі спалены.

Фонды бібліятэкі[правіць | правіць зыходнік]

Сёння Нацыянальная бібліятэка Польшчы мае ў сваіх фондах больш за 7 900 000 адзінак захоўвання (дадзеныя на 2004 год). У сховішчах бібліятэкі было больш за 160 000 тамоў, выдадзеных да 1801 года, 26 000 рукапісаў (з якіх 6 887 нотных рукапісаў), 114 000 партытур, 101 000 атласаў і карт, 2 000 000 кніг, 800 000 гадавых камплектаў часопісаў XIX-XXI стагоддзяў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]