Алексантэры Ахола-Вало: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
|||
Радок 2: | Радок 2: | ||
== Біяграфія == |
== Біяграфія == |
||
[[Выява:VitebskVKhU.jpg|thumb|left|Мастацкая школа ў [[Віцебск]]у, дзе вучыўся Ахола-Вало]] |
|||
Нарадзіўся 27 студзеня 1900 года ў Імпілахці (фін. Impilahti) у [[Карэлія|Карэліі]] ў сям'і камінара. Быў сведкам Крывавай нядзелі. Калі будучаму мастаку было сем гадоў, яго сям'я была сасланы ў Вырыцу (Viiritsan) пад [[Пецярбург]]ам. У гэты жа час Алексантэры абірае псеўданім Вало, што азначае «святло». |
Нарадзіўся 27 студзеня 1900 года ў Імпілахці (фін. Impilahti) у [[Карэлія|Карэліі]] ў сям'і камінара. Быў сведкам Крывавай нядзелі. Калі будучаму мастаку было сем гадоў, яго сям'я была сасланы ў Вырыцу (Viiritsan) пад [[Пецярбург]]ам. У гэты жа час Алексантэры абірае псеўданім Вало, што азначае «святло». |
||
Версія ад 21:59, 28 лютага 2012
Алексантэры (Аляксандр Пятровіч) Ахола-Вало (фін. Aleksanteri Ahola-Valo; 27 студзеня 1900, Імпілахці - 15 верасня 1997, Сімрысхамн) — фінскі мастак і мысляр, заснавальнік мастацка-рацыяналістычнае сістэмы жыцця (эвахамалогіі).
Біяграфія
Нарадзіўся 27 студзеня 1900 года ў Імпілахці (фін. Impilahti) у Карэліі ў сям'і камінара. Быў сведкам Крывавай нядзелі. Калі будучаму мастаку было сем гадоў, яго сям'я была сасланы ў Вырыцу (Viiritsan) пад Пецярбургам. У гэты жа час Алексантэры абірае псеўданім Вало, што азначае «святло».
У 16 гадоў Алексантэры пераязджае ў Петраград, дзе паступае ў Mayak College (для дзяцей дыпламатаў), у якім вучыцца да яго закрыцця ў 1918 г.; быў сведкам падпісання Леніным незалежнасці Фінляндыі. Ахола-Вало ўступае ў Чырвоную армію, удзельнічае ў паходзе на Варшаву. З 1919 па 1930 г. жыве ў Беларусі, у Віцебску, дзе вучыцца ў мастацкай школе Юдэля Пэна і працуе ў Інбелкульце. Тут ён таксама знаёміцца з Казімірам Малевічам і Маркам Шагалам.
У 1925 разам з Сяргеем Эйзенштейнам прымае ўдзел у стварэнні фільма Браняносец «Пацёмкін», стварае гравюру «Кастрычнік у космасе» (пасля падораная аўтарам Юрыю Гагарыну). Сярод яго праектаў таксама «Храм чалавечых пакут» у Мінску.
Быў вымушаны бегчы ў Фінляндыю. Там насцярожана паставіліся да мастака, падазраючы яго ў сувязях з НКУС. Нягледзячы на заступніцтва мастака Аксель Галах-Калела, Алексантэры арыштоўваюць і адпраўляюць у лагер Драгсквік каля Расеборга. У лагеры ён стварае карціну «Блакітная душа». Ад службы ў войску ён быў вызвалены па дрэнным стане здароўя. Тым не менш яму быў зроблены заказ партрэта прэзідэнта Рыста Руці.
Уклад у беларускую культуру
Працаваў у часопісах "Беларускі піянер", "Плуг", "Беларуская работніца і сялянка", газеце "Беларуская вёска". Аформіў кнігі Якуба Коласа "Новая зямля", А.Александровіча "Угрум", Паўлюка ТРуса "Ветры буйныя", А.Вольнага "Табе", М.Нікановіча "Вясновы прамень", Кузьмы Чорнага "Хвоі гавораць".
Літаратура
- БЭ ў 18 тамах. Т.2, Мн., 1996, С.153