Казімір Малевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Казімір Малевіч
польск.: Kazimierz Malewicz
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні руск.: Казиміръ Малевичъ[2]
Дата нараджэння 11 (23) лютага 1879[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 мая 1935(1935-05-15)[5][6][…] (56 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства Расійская імперыя, РСФСР, СССР
Жонка Kazimiera Sgleitz[d] і Sofia Rafalovich[d]
Род дзейнасці мастак, скульптар, дзеяч мастацтваў, мастак-гравёр, настаўнік, сцэнограф, дызайнер касцюмаў, рысавальнік, тэарэтык мастацтва, дызайнер
Месца працы
Жанр авангардызм,
футурызм,
кубізм,
супрэматызм,
імпрэсіянізм
Вучоба Строганаўскае вучылішча (Масква), студыя Фёдора Рэрберга (Масква).
Мастацкі кірунак кубізм, футурызм, кубафутурызм, супрэматызм.
Уплыў на Q113676751?
Член у
Commons-logo.svg Творы на Вікісховішчы

Казімі́р Севяры́навіч Мале́віч (11 (23) лютага 1879[10] (паводле іншых звестак — 1878), Кіеў — 15 мая 1935, Ленінград) — мастак-авангардыст, адзін з заснавальнікаў супрэматызму — кірунку ў абстрактным мастацтве.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся жывапісу, скульптуры і дойлідству ў студыі Ф. Рэрберга ў Маскве (1905-10). У 1919-22 выкладаў у Народнай мастацкай школе ў Віцебску. У 1923-27 дырэктар Ленінградскага інстытута мастацкай культуры.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтапартрэт
Чорны квадрат, 1915

На мяжы 1900-10-х г. імкнуўся сумясціць прынцыпы кубізму і футурызму («На сенажаці», 1909; «Станцыя без прыпынку», 1911). З 1915 ствараў супрэматычныя кампазіцыі, у якіх поўнасцю адышоў ад адлюстравання натуральных рэчаў і з'яў, адмовіўся ад канкрэтнай сюжэтнай змястоўнасці твораў («Чорны квадрат», 1915; «Палёт аэраплана», 1915; «Чырвоны квадрат», 1917 і інш.). У 1920-я г. з дапамогай прасторавых кампазіцый («архітэктонаў») вывучаў фармальную мову пластычных мастацтваў, ствараў праекты побытавых рэчаў, малюнкі для тэкстыля і інш. У 1918 стварыў афармленне першай пастаноўкі «Містэрыі-буф» У. Маякоўскага. У пачатку 1930-х г. рабіў спробы вярнуцца да выяўленчасці ў жывапісе і перайсці да савецкай тэматыкі («Дзяўчына з чырвоным дрэўкам», 1932).

Аўтар мастацтвазнаўчых прац «Ад кубізму да супрэматызму» (1916), «Супрэматызм» (1920) і інш.

Cамая дарагая карціна ў гісторыі («Супрэматычная кампазіцыя») аўтарства мастака, звязанага з Беларуссю, была напісаная Малевічам.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. parish register
  2. 2,0 2,1 parish register
  3. Artnet — 1998.
  4. 4,0 4,1 RKDartists
  5. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  6. Kazimir Severinovich Malevich
  7. Kazimir Severinovich Malevich // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  8. Encyclopædia Britannica
  9. The Fine Art Archive
  10. Запись о рождении в метрической книге римско-католического костёла св. Александра в Киеве, 1879 год // ЦГИАК Украины, ф. 1268, оп. 1, д. 26, л. 13об—14. (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Конан У. Казімір Малевіч: філасофія і эстэтыка мадэрнізму / Ул. Конан // Мастацтва. — 1999. — № 1. — с.2 — 4; № 3. — с. 2 −3.
  • Конан У. Вобраз Казіміра Малевіча: факты і міфы / Ул. Конан // Мастацтва — 1998. — № 12. — с. 2-5.
  • Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6
  • Лісаў А. Двое вялікіх пад адным дахам / М. Шагал і Казімір Малевіч / А. Лісаў // Бел. мінуўшчына. — 1996. — № 5. — с. 48.
  • Малей А. Законы пішуцца не намі…: Супрэматызм Казіміра Малевіча і прастора духоўнага быцця. (заканчэнне, пачатак у № 8, 9)] / А. Малей // Мастацтва. — 1992. — № 10. — с. 73.
  • Малей А. Унікальны шанц сусветнай культуры: Віцеб. перыяд мастака Казіміра Севярынавіча Малевіча / 1878—1935 / А. Малей // Мастацтва. — 1995. — № 3. — с. 6-15.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]