Яўген Піліпавіч Алонаў: Розніца паміж версіямі
(Няма розніцы)
|
Версія ад 22:26, 2 красавіка 2012
Яўген Піліпавіч Алонаў (1875 - 23 снежня 1929) — беларускі ветэрынарны ўрач, грамадскі дзеяч, адзін з арганізатараў ветэрынарнай справы ў Беларусі, Герой Працы (1924), першы рэктар Віцебскага ветэрынарнага інстытута.
Е. Ф. Алонаў нарадзіўся ў 1985 г. у Гарадоцкім павеце (сёння Гарадоцкі раён Віцебскай вобласці). Пасля заканчэння ў 1903 годзе Варшаўскага ветэрынарнага інстытута працаваў участковым ветэрынарным урачом ў Гарадоцкім павеце. З 1912 г. загадчык Віцебскім губернскім ветэрынарным аддзелам. У 1913 годзе арганізаваў у Віцебску першую ў Беларусі ветэрынарную лабараторыю, у 1918 - ветэрынарно-заалагічны музей. У 1914 г. арганізаваў экспедыцыйнае абследаванне жывёлагадоўлі Віцебскай губерні.
У 1924 годзе па ініцыятыве Я. П. Алонава адкрыты Віцебскі ветэрынарны інстытут, першым рэктарам якога ён і стаў, адначасова узначальваючы ветэрынарнае кіраванне Наркамзямлі БССР.
Я. П. Алонаў ініцыятар распрацоўкі «ветэрынарнага кодэкса БССР», стварэння Віцебскага батанічнага саду, музея анатоміі, арніталогіі і энтамалогіі. Асноўная праца - "Віцебская губерня ў ветэрынарна-санітарным дачыненні (1903-1910)».
Літаратура
- Беларусь: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш. — Мн.: БелЭн, 1995 — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9