Яўген Піліпавіч Алонаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Яўген Піліпавіч Алонаў
Дата нараджэння 1875
Месца нараджэння
Дата смерці 23 снежня 1929(1929-12-23)
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера ветэрынарыя
Месца працы Віцебскі ветэрынарны інстытут
Альма-матар
Вядомы як першы рэктар Віцебскага ветэрынарнага інстытута
Узнагароды і прэміі
Герой Працы (1924)

Яўген Піліпавіч Алонаў (1875 — 23 снежня 1929) — беларускі ветэрынарны ўрач, грамадскі дзеяч, адзін з арганізатараў ветэрынарнай справы ў Беларусі, Герой Працы (1924), першы рэктар Віцебскага ветэрынарнага інстытута.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Я. Ф. Алонаў нарадзіўся ў 1875 годзе ў Гарадоцкім павеце Віцебскай губерні (сучасны Гарадоцкі раён Віцебскай вобласці Беларусі). Пасля заканчэння ў 1903 годзе Варшаўскага ветэрынарнага інстытута працаваў участковым ветэрынарным урачом у Гарадоцкім павеце.

У 1913 годзе арганізаваў у Віцебску першую ў Беларусі ветэрынарную лабараторыю, у 1918 — ветэрынарна-заалагічны музей. У 1914 г. арганізаваў экспедыцыйнае абследаванне жывёлагадоўлі Віцебскай губерні.

У 1924 годзе па ініцыятыве Я. П. Алонава адкрыты Віцебскі ветэрынарны інстытут, першым рэктарам якога ён і стаў, адначасова ўзначальваючы ветэрынарнае кіраванне Наркамзямлі БССР. Быў членам ЦВК БССР у 1925—1929 гг.

Я. П. Алонаў ініцыятар распрацоўкі «Ветэрынарнага кодэкса БССР», стварэння Віцебскага батанічнага сада, музея анатоміі, арніталогіі і энтамалогіі. Асноўная праца — «Віцебская губерня ў ветэрынарна-санітарным дачыненні (1903—1910)» (1912).

Дом урача Алонава[правіць | правіць зыходнік]

Дом урача Алонава

Дом Я. Алонава знаходзіўся на вул. Путна, 5 і быў увекавечаны ў карціне М. Шагала «Над горадам»[1][2][3]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]