Трыпалітанія: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
AvocatoBot (размовы | уклад) др r2.7.1) (робат змяніў: da:Tripolitania |
др робат дадаў: diq:Trablusğerb |
||
Радок 16: | Радок 16: | ||
[[da:Tripolitania]] |
[[da:Tripolitania]] |
||
[[de:Tripolitanien]] |
[[de:Tripolitanien]] |
||
[[diq:Trablusğerb]] |
|||
[[en:Tripolitania]] |
[[en:Tripolitania]] |
||
[[eo:Tripolio]] |
[[eo:Tripolio]] |
Версія ад 05:25, 17 жніўня 2012
Трыпалітанія, Трыпаліс, Трыпалітыда (стар.-грэч.: Τρίπολις, Τριπολτὲις), Трыпалітана (лац. Tripolitana, Tripolitanus), Тарабулус (араб. 'طرابلس, трансліт. Ṭarābulus) — гістарычная вобласць у Паўночнай Афрыцы. Размяшчалася па ўзбярэжжы ад заліва Малы Сірт (суч. Габес) да заліва Вялікі Сірт (суч. Сідра) не больш за 400 км углыб мацерыка. У старажытнасці Трыпалісам называўся невялікі раён трох гарадоў Лептыс Магна, Сабрата і Эя (Эа), у III стагоддзі назва распаўсюдзілася на вобласць Сіртыка, дзякуючы рымлянам, якія ўтварылі тут сваю правінцыю.
Зараз месцазнаходжанне Трыпалітаніі адпавядае паўночнаму захаду тэрыторыі сучаснай дзяржавы Лівія.
Ужыванне тапоніма — з I тыс. да н. э., а ў межах тэрыторыі адпаведнай сучаснай Трыпалітаніі — з III стагоддзя па нашы дні. Ранейшая назва гэтай вобласці — Сіртыка, захоўвалася ў прыбярэжнай частцы яшчэ доўгі час. У арабаў стала называцца Тарабулус.
Прыкладная плошча — 350 000 км ².