Сабрата

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Горад Сабрата)
Перайсці да: рух, знайсці
Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 184
рус.англ.фр.
Руіны рымскага тэатра ў Сабраце

Сабрата, таксама Абратон (лац.: Abrotonum, араб. صبراتة‎‎) — горад у Лівіі, муніцыпалітэт Эз-Завія. Размешчаны на беразе Міжземнага мора да захаду ад Трыпалі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сабрата — старажытны горад у вобласці Сірціка (пазней звалася вобласць Трыпалітанія) на паўночным захадзе тэрыторыі сучаснай Лівіі.

Па адзнаках, порт быў заснаваны каля 500 г. да н.э. як фінікійская апора для арганізацыі гандлю з глыбіннай Афрыкай. Сабрата ўвайшла ў склад дзяржавы Нумідзіі, а потым была занята рымлянамі і перабудавана ў IIIII стагоддзях. Рымскі імператар Септымій Север нарадзіўся ў горадзе Лептыс-Магна непадалёк, і Сабрата дасягнула вяршыні сваёй магутнасці. У IV стагоддзі горад моцна папакутаваў ад землетрасення, а ў візантыйскія часы быў перабудаваны і мадэрнізаваны.

Падчас арабскага валадарства цэнтры гандлю перамясціліся ў іншыя порты, і Сабрата ператварылася ў невялікую вёску.

Уваходзіў у аб'яднанне трох гарадоў (Трыпалі) як самы заходні горад.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

У Сабраце захаваўся рымскі тэатр, храмы Серапіса і Ізіды. Уяўляе цікавасць хрысціянская базіліка часоў імператара Юстыніяна і мазаічныя полы ў дамах арыстакратаў — жыхароў Сабраты.

У 1982 ЮНЕСКА прылічыла Сабрату да аб'ектаў культурнай спадчыны.

Панарама археалагічнай зоны ў Сабраце


Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Сусветная спадчына ў Лівіі