Амасіс II: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат дадаў: hu:II. Jahmesz
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.3) (робат змяніў: yo:Ahmose 2k
Радок 38: Радок 38:
[[uk:Яхмос II]]
[[uk:Яхмос II]]
[[vi:Amasis II]]
[[vi:Amasis II]]
[[yo:Ahmose II]]
[[yo:Ahmose 2k]]
[[zh:雅赫摩斯二世]]
[[zh:雅赫摩斯二世]]

Версія ад 05:13, 24 жніўня 2012

Амасіс II (або Яхмас II) (старажытнаегіпецкі – «Народжаны месяцам») – егіпецкі фараон 569525 гг. да н.э., 5-ы цар XXVI дынастыі. Паводле традыцыі, Яхмас II паходзіў з простага люду, даслужыўся да пасады начальніка атрада лівійскіх ваяроў. Калі ў войску і ў краіне ўспыхнула паўстанне, ён атрымаў загад задушыць яго. Аднак Яхмас II далучыўся да паўстанцаў, якія абвясцілі яго фараонам, звергнуўшы фараона Апрыя (569 г.). Ухіліўшы супярэчнасці паміж лівійскімі і грэцкімі наёмнікамі, Яхмас II у сваей знешняй палітыцы абапіраўся на саюз з грэцкімі дзяржавамі (Афінамі, Спартай, Самосам) і Лідзіяй, імкнучыся ахаваць Егіпет ад агрэсіі Персіі. Пры ім быў перагледжаны зямельны кадастр для палягчэння падатковага прыгнёту, заваяваны о. Кіпр.

Літаратура

  • Meulenaere, H.J. de. Herodotos over de 26-ste dynastie. – Leuven, 1951.
  • Kienitz, F.K. Die politische Geschichte Ägyptens vom 7 bis zum 4. Jahrhundert vor der Zeitwende. – Berlin, 1953.