Амасіс II
Амасіс II | |
---|---|
Фрагмент статуі Амасіса II. Стары музей. Берлін | |
Род дзейнасці | дзяржаўны дзеяч |
Дата нараджэння | VII стагоддзе да н.э. |
Дата смерці | 526 да н.э. |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Nakhtubasterau[d] |
Дзеці | Nitokris II[d], Psamtik III[d] і Ahmose[d] |
![]() |
Амасіс II (або Яхмас II) (старажытнаегіпецкі – «Народжаны месяцам») – егіпецкі фараон 569 – 525 гг. да н.э., 5-ы цар XXVI дынастыі. Паводле традыцыі, Яхмас II паходзіў з простага люду, даслужыўся да пасады начальніка атрада лівійскіх ваяроў. Калі ў войску і ў краіне ўспыхнула паўстанне, ён атрымаў загад задушыць яго. Аднак Яхмас II далучыўся да паўстанцаў, якія абвясцілі яго фараонам, звергнуўшы фараона Апрыя (569 г.). Ухіліўшы супярэчнасці паміж лівійскімі і грэцкімі наёмнікамі, Яхмас II у сваёй знешняй палітыцы абапіраўся на саюз з грэцкімі дзяржавамі (Афінамі, Спартай, Самасам) і Лідыяй, імкнучыся ахаваць Егіпет ад агрэсіі Персіі. Пры ім быў перагледжаны зямельны кадастр для палягчэння падатковага прыгнёту, заваяваны в. Кіпр.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Meulenaere, H.J. de. Herodotos over de 26-ste dynastie. – Leuven, 1951.
- Kienitz, F.K. Die politische Geschichte Ägyptens vom 7 bis zum 4. Jahrhundert vor der Zeitwende. – Berlin, 1953.