Украінская Грэка-Каталіцкая Царква: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др робат дадаў: sh:Ukrajinska grkokatolička crkva |
др r2.7.2+) (робат змяніў: de:Ukrainische Griechisch-katholische Kirche |
||
Радок 37: | Радок 37: | ||
[[be-x-old:Украінская Грэка-каталіцкая Царква]] |
[[be-x-old:Украінская Грэка-каталіцкая Царква]] |
||
[[cs:Ukrajinská řeckokatolická církev]] |
[[cs:Ukrajinská řeckokatolická církev]] |
||
[[de:Ukrainische Griechisch- |
[[de:Ukrainische Griechisch-katholische Kirche]] |
||
[[en:Ukrainian Greek Catholic Church]] |
[[en:Ukrainian Greek Catholic Church]] |
||
[[es:Iglesia greco-católica ucraniana]] |
[[es:Iglesia greco-católica ucraniana]] |
Версія ад 02:48, 20 кастрычніка 2012
Артыкул вымагае вікіфікацыі. |
Украінская грэка-каталіцкая царква (УГКЦ) — найбольшая каталіцкая царква ўсходняга абраду ў свеце, якую сёння ўзначальвае епіскап Камянец-Падольскі і вярхоўны архіепіскап Кіева-Галіцкі кардынал Любамір Гузар.
Царква прапагандуе аднаўленне першаснай еднасці Кіеўскай Царквы, адстойвае права ўкраінскага народа на сваю незалежную саборную дзяржаву і станаўлення ў ёй спелага грамадзянскага грамадства; рэалізуе мноства дабрачынных і грамадскіх праектаў, як у самой Украіне, такі за яе межамі.
Грэка-каталіцкая царква фармальна паўстала з абвяшчэннем Брэсцкай уніі ў 1596 у Брэсце, аднак першая спроба царкоўнай уніі на Русі можна аднесці яшчэ да часоў Данііла Галіцкага, які патрабаваў аб'яднання сіл усяго хрысціянскага свету ва ўмовах супраціву татара-мангольскаму нашэсцю.
Ідэя уніі была абумоўлена як вонкавымі палітычнымі акалічнасцямі, так і ўнутраным імкненнем вернікаў да царкоўнага адзінства: праваслаўныя вернікі на тэрыторыі Рэчы Паспалітай і Венгрыі падвяргаліся прыгнятанням ад прадстаўнікоў панавальнага рыма-каталіцызму як схізматыкі — і былі схільныя зраўнаваць прыхільнікаў грэцкага абраду перад тварам Ватыкана. Праўда, далёка не ўсе праваслаўныя далучыліся да уніі: адбыўся падзел украінскіх і беларускіх вернікаў на уніятаў (прыхільнікаў уніі) і праваслаўных.
Паводле дамоў Брэсцкай уніі, у грэка-каталіцкай царкве набажэнства, царкоўная арганізацыя і абрады засталіся такімі, якімі яны былі ў грэка-праваслаўнай царкве. Царква, па чарзе, падпарадкоўвалася папе рымскаму і прымала як і каталіцкі дагмат сыходжанне Святога Духу ад Бацькі і Сына, так і каталіцкі дагмат пра чысцец — якія ў тыя часы з'яўляліся галоўнымі рознагалоссямі паміж праваслаўнай і каталіцкай цэрквамі.
У выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай, Кіеўская мітраполія грэка-каталіцкай царквы падзялілася на дзве часткі: на землях, якія адышлі да Расійскай імперыі, унію ў 1838 г. тут ліквідавалі. Аднак Аўстрыйская імперыя праводзіла палітыку садзейнічання ўніяцкім працэсам, паколькі УГКЦ гуляла кансалідавальную ролю ва ўкраінскім грамадстве — і дадатна падтрымлівала развіццё культурна-адукацыйнага жыцця.
Росквіт Украінскай грэка-каталіцкай царквы прыходзіцца на 19 стагоддзе. Вядучай постаццю грэка-каталіцкага руху ў першай палове дваццатага стагоддзя быў львоўскі мітрапаліт Андрэй Шэпціцкі. З усталяваннем савецкай улады на заходнеўкраінскіх землях УГКЦ была распушчана ўладамі — і царква існавала толькі ў падполлі. Аж да 1989 г., калі, дзякуючы палітыцы перабудовы ў СССР, царква выйшла з падполля.
Літаратура
- Борцюків Б. Українська Греко-Католицька Церква і Радянська держава (1939—1950) / переклад з англ. Н. Кочан, за ред. О. Турія. Львів: Видавництво Українського Католицького Університету 2005;
- Духнович А. История пряшевской Епархии, рос. переклад Кустодіева, перевидана у творах О. Духновича, т. 2. пряшів 1967;
- Пекар А. Нариси Історії церкви Закарпаття. Рим 1967;
- Hopko V. Greko-Katoličeskaja Cerkov 1846 — 1946. Пряшів 1946;
- Pekar A. Historic Background of the Eparchy of Prjashev. Пітсбурґ 1968;
- Kubinyi J. The History of Prjašiv Eparchy. Рим 1970;
- The Tragedy of Gr. Cath. Church in Czechoslovakia. Нью-Йорк 1971.
У Сеціве
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Украінская Грэка-Каталіцкая Царква
- Українська Греко-Католицька Церква
- Київська архієпархія УГКЦ
- Ukrainische Griechisch-katholische Kirchengemeinde St. Wolodymyr
- Українська Греко-Католицька Церква в Німеччині
- Історія Української Греко-Католицької Церкви
- Загальна характеристика Української греко-католицької церкви
- Псевдо-Собор 1946 року та ліквідація УГКЦ