Вікіпедыя:Як правіць артыкул

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вікіпедыя:Вікіфікацыя)
Кароткая спасылка-перанакіраванне ВП:ЯПА

Каб правіць націсніце ўкладку правіць уверсе старонкі, што адкрые акенца з цяперашнім тэкстам артыкула, дзе можна рабіць пажаданыя праўкі. Калі вашы праўкі зроблены, упішыце іх кароткае апісанне ў радок Тлумачэнне пад акенцам і націсніце кнопку Як будзе, каб упэўніцца ў канчатковым выглядзе артыкула пасля правак, калі вынік Вас задавальняе націсніце кнопку Запісаць. (Гл. таксама: Вікіразметка, Пясочніца, Афармленне артыкулаў)

Калі з вашага пункту гледжання ў артыкуле ёсць суб’ектыўная інфармацыя, але не факталагічная памылка, не варта выдаляць яе — лепш дадаць у артыкул аб’ектыўную з вашага пункту гледжання інфармацыю і спаслацца на аўтарытэтныя крыніцы. Пагатоў, калі вы ведаеце крыніцы змешчанай суб’ектыўнай інфармацыі, варта і пажадана дадаць і іх, мабыць і ўдакладніць паводле іх суб’ектыўную частку артыкула. Такі падыход дазволіць наступным чытачам скласці паўнейшае ўяўленне пра прадмет, што значна павысіць каштоўнасць артыкула для энцыклапедыі. Тым часам, імкніцеся пазбягаць суб’ектыўных ацэнак і ведаючы некалькі пунктаў гледжання на праблему выкладайце іх усе, прынамсі асноўныя, са спасылкамі на крыніцы.

Звярніце таксама ўвагу, да кожнага артыкула ёсць старонка размоў пра яго, куды можна трапіць праз укладку размовы. На гэтай старонцы можна напісаць свае заўвагі, калі вы чамусьці не хочаце рабіць праўкі, або скаардынаваць з іншымі ўдзельнікамі пытанні датычныя зместу і правак артыкула.

Вікіфікацыя[правіць зыходнік]

Кароткая спасылка-перанакіраванне ВП:ВФ

Таксама вельмі важна вікіфікаваць артыкул — дадаць або выправіць ўнутраныя спасылкі з ключавых слоў, дзе гэта дарэчы. Вікіфікаваць можна і ў візуальным рэдактары, і вікіразметкай у зыходніку старонкі. Унутраныя спасылкі — спасылкі на іншыя артыкулы або старонкі Вікіпедыі. Не лішнія таксама спасылкі па тэме на карысныя пабочныя рэсурсы, іншыя сайты — называныя ў Вікіпедыі проста спасылкамі або знешнімі ці вонкавымі спасылкі — іх змяшчаць не ў тэксце, а ў асобным раздзеле ўнізе артыкула.

Дадаванне катэгорый, ілюстрацый, стварэнне структуры артыкула — раздзелаў і падраздзелаў, таксама важная частка вікіфікацыі.

Некаторыя ўдзельнікі Вікіпедыі пішуць тэксты артыкулаў, але з нейкіх прычын — недахопу часу, няведанне патрэбы ў гэтым, няведання візуальнага рэдактара або вікіразметкі, проста не хочуць — не вікіфікуюць напісаныя тэксты. Калі вы сустрэлі невікіфікаваны артыкул і маеце дастатковы досвед і час, калі ласка, прывядзіце яго фармат да стандартаў афармлення Вікіпедыі.

Пажадана не ставіць унутраныя спасылкі ў назвах раздзелаў. Для такіх спасылак ужывайце шаблоны {{Асноўны артыкул}} і {{Гл. таксама}} пад назвай раздзела.

Калі вы сустрэлі невікіфікаваны артыкул, але не можаце яго вікіфікаваць або вікіфікаваць у належнай ступені, пастаўце на старонцы шаблон {{вікіфікацыя}} (калі яго там няма), або {{rq}} з параметрам wikify, або дадайце гэты параметр, калі {{rq}} ужо стаіць. Шаблоны будуць яўна прапаноўваць усім палепшыць віфікікацыю, а артыкул аўтаматычна дадуць у спецыяльную катэгорыю.

Калі вы лічыце, што пасля вашых правак артыкул цалкам адпавядае нормам афармлення, выдаліце шаблон {{вікіфікацыя}} (або параметр wikify у шаблоне {{rq}}) са старонкі. Калі не ўпэўнены, што правялі поўную вікіфікацыю, пакіньце не выдаляйце шаблон, паляпшэнне артыкула працягне нехта іншы.

Гл. таксама[правіць зыходнік]