Казахскі драбнасопачнік: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.3) (робат дадаў: sh:Kazahstanski prag
др r2.7.3) (робат дадаў: lt:Kazachstano kalvynas
Радок 26: Радок 26:
[[hr:Kazahstanski prag]]
[[hr:Kazahstanski prag]]
[[kk:Сарыарқа (Солтүстік Қазақ жазығы)]]
[[kk:Сарыарқа (Солтүстік Қазақ жазығы)]]
[[lt:Kazachstano kalvynas]]
[[nn:Det kasakhstanske høglandet]]
[[nn:Det kasakhstanske høglandet]]
[[pl:Pogórze Kazachskie]]
[[pl:Pogórze Kazachskie]]

Версія ад 23:01, 18 лютага 2013

Казахскі драбнасопачнік

Казахскі драбнасопачнік, Цэнтральнаказахстанскі драбнасопачнік — моцна разбураная і згладжаная горная краіна ў цэнтральнай і ўсходняй частках Казахстана.

Каркаралікскія горы

Працягласць з захаду на ўсход каля 1200 км, шырыня ад 400 км на ўсходзе да 950 км на захадзе. У заходняй частцы рэльеф больш выраўнаваны; вылучаюцца горны масіў Улугау (1133 м) на захадзе і Какчэтаўскае ўзвышша (947 м, г. Сінюха) на поўначы. Усходняя частка мае большыя абсалютныя вышыні і найбольш расчлянёны рэльеф; у цэнтры — Каркаралікскія горы (да 1403 м), нізкагор'і Кызылтас з масівам Аксаран (1566 м) і хр. Чынгізтау (1469 м).

Какчэтаўскае ўзвышша

Тэрыторыя Казахскага драбнасопачніка ўваходзіць у склад Урала-Мангольскага геасінклінальнага пояса. Утварылася ад працяглай дэнудацыі старажытнага палеазойскага фундамента. Складзена з метамарфічных сланцаў, кварцытаў, пясчанікаў, вапнякоў і вывергнутых парод, якія месцамі перакрыты асадкавымі рыхлымі адкладамі. Радовішчы жалезных (Атасу, Каражал, Карсакпай), медных (Джэзказган, Базшаколь, Каўнрад), марганцавых (Атасу), поліметалічных (Карагайлы) руд, золата, (Майкаін), вугалю (Карагандзінскі і Экібастузскі вугальныя басейны).

Клімат кантынентальны, засушлівы. Сярэднія тэмпературы студзеня ад -14°С да -18 °С, ліпеня 20-24°С. Зімой маразы дасягаюць -40°С, летам дзённыя тэмпературы паднімаюцца да 35°С і больш (на поўдні). Гадавая колькасць ападкаў 200-300 мм. Снегавое покрыва малой магугнасці. Летам частыя засухі.

Рэкі малаводныя, з іх найбуйнейшыя: Ішым, Нура, Сарысу. Шмат азёр. Самае буйное, але неглыбокае — саленае возера Тэнгіз.

Разнатраўна-ціпчакова-кавыльныя стэпы ў паўночнай частцы змяняюцца на поўдні сухім цілчакова-кавыльным стэпам; большая частка іх тэрыторыі ўзарана і занята пасевамі збожжавых. На поўдні і ўсходзе — паўпустыні і палыноваса-лянкавыя пустыні. У гарах — хваёвыя лясы са сланікавай арчой.

Літаратура

  • Казахскі драбнасопачнік // БелЭн у 18 т. Т. 7. - Мн., 1998.