Відукінд Карвейскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Карвейскі/Корвейскі?
(Няма розніцы)

Версія ад 12:10, 12 чэрвеня 2013

Карвейскі кляштар у Хёкстэры, Германія

Відукінд Карвейскі (каля 925-пасля 973) — нямецкі гісторык, выхадзец са свецкіх саксонскіх феадалаў; атрымаў класічную адукацыю, манах бенедыктынскага Карвейскага кляштара ў Вестфаліі.

Відукінд Карвейскі - аўтар хронікі «Дзеі саксаў» (лац.: Res gestae saxonicae) у 3 кнігах, у якой, імкнучыся праславіць подзвігі саксаў і іх каралёў, выкладае на аснове старых саг, песень, паданняў, антычных і сярэднявечных крыніц, уласнай дасведчанасці гісторыю саксаў і каралёў Саксонскай дынастыі (Генрыха I і Атона I). Падзеі ў «Дзеях...» даведзены да 967 г., пададзены звесткі па гісторыі саксона-славянскіх адносін. Гэты твор ён стварыў па просьбе дачкі Атона I, абатысы кведлінбургскай Мацільды. Гэтую хроніку затым выкарыстаў Цітмар Мерзебургскі.