Перайсці да зместу

Ізатэрмічны працэс: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Addbot (размовы | уклад)
др Робат перанёс 35 міжмоўных спасылак да аб'екта d:q486921 на Wikidata
EmausBot (размовы | уклад)
др Робат перанёс 1 міжмоўных спасылак да аб'екта d:Q486921 на Wikidata
Радок 18: Радок 18:
[[Катэгорыя:Фізіка]]
[[Катэгорыя:Фізіка]]
[[Катэгорыя:Хімія]]
[[Катэгорыя:Хімія]]

[[fa:فرآیند هم‌دما]]

Версія ад 00:39, 6 лістапада 2013

Некалькі ізатэрмаў для ідэальнага газу нa p-V дыяграме

Ізатэрмі́чны працэс (ад стар.-грэч.: ἴσος — «роўны» і θέρμη «жар».) — тэрмадынамічны працэс, які адбываецца ў фізічнай сістэме пры сталай тэмпературы.

Для ажыццяўлення ізатэрмічнага працэсу у тэрмастат змяшчаюць сістэму (масіўнае цела, якое знаходзіцца ў цеплавой раўнавазе), цеплаправоднасць якога вялікая, таму цеплаабмен з сістэмай адбываецца досыць хутка ў параўнанні з хуткасцю праходжання працэсу, і, тэмпература сістэмы ў любы момант практычна не адрозніваецца ад тэмпературы тэрмастата.

Можна ажыццявіць ізатэрмічны працэс інакш - з ужываннем крыніц або сцёкаў цяпла, кантралюючы нязменнасць тэмпературы з дапамогай тэрмометраў. Да ізатэрмічных працэсаў адносяцца, напрыклад, кіпенне вадкасці або плаўленне цвёрдага цела пры сталым ціску. Графікам ізатэрмічнага працэсу з'яўляецца ізатэрма.

У ідэальным газе пры ізатэрмічнага працэсе дзеянне ціску на аб'ём нязменна (закон Бойля-Марыёта).

Гл. таксама

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2

Шаблон:Link FA