Хася Прусліна: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
[[Файл:Хася прусліна.JPG|thumb|Хася Мендзелеўна Прусліна]] |
[[Файл:Хася прусліна.JPG|thumb|Хася Мендзелеўна Прусліна]] |
||
'''Хася Мендзелеўна Прусліна'''(23.1.1901, в. Гарбачова, цяпер Расонскі раён —25.11.1972, Мінск)- дзеячка мінскага падполля, узначальвала атрад супраціву нацыстам у [[Мінскае_гета|габрэйскім гета]] |
'''Хася Мендзелеўна Прусліна''' (23.1.1901, в. Гарбачова, цяпер Расонскі раён —25.11.1972, Мінск)- дзеячка мінскага падполля, узначальвала атрад супраціву нацыстам у [[Мінскае_гета|габрэйскім гета]] |
||
=== Дзейнасць падчас вайны === |
=== Дзейнасць падчас вайны === |
Версія ад 22:27, 22 сакавіка 2016
Хася Мендзелеўна Прусліна (23.1.1901, в. Гарбачова, цяпер Расонскі раён —25.11.1972, Мінск)- дзеячка мінскага падполля, узначальвала атрад супраціву нацыстам у габрэйскім гета
Дзейнасць падчас вайны
Калі Германія напала на СССР, праводзіла мужа ў войска і засталася з двума дзецьмі. Неўзабаве ўсе трое апынуліся ў гета. Маленькага сына фашысты забілі падчас адной са сваіх «акцый». Дачку ўдалося запісаць беларускай і выратаваць, адправіўшы ў дзіцячы прытулак.
Хася ўзначаліла ў гета адну з падпольных груп-«дзясятак», у задачу якой уваходзіла сувязь з астатнім горадам. Атрымаўшы фальшывы пашпарт на імя Пелагеі Фядзюк, уладкавалася прыбіральшчыцай па-за гета і здолела звязаць нелегальныя габрэйскія групы з Мінскім падполлем. Аднак далейшае знаходжанне ў горадзе зрабілася смяротна небяспечным: на вуліцах з'явіліся сотні нямецкіх улётак з яе фотаздымкам. У партызанскім аддзеле яна адразу трапіла на падазрэнне «асобага аддзела», якія абвясцілі Прусліну засланкай акупантаў. На шчасце, адзін з байцоў аказаўся яе колішнім студэнтам і выратаваў Хасю ад расстрэлу.
Дзейнасць пасля вайны
Пасля вайны адмовілася ад прапановы пакінуць сабе падпольнае імя і змяніць нацыянальнасць.
Доўгі час над усімі ўдзельнікамі Мінскага падполля, якое не кантралявалася ўладамі, вісела абвінавачанне ў здрадніцтве. Падазрэнні здымаліся толькі з закатаваных у гестапа. Падпольны рух у гета не быў выключэннем, хутчэй наадварот, бо ўлады не прызнавалі асобай палітыкі гітлераўцаў у дачыненні да габрэяў.
З мэтаю рэабілітацыі мінскага, у тым ліку і габрэйскага супраціву нацыстам, Прусліна, рызыкуючы страціць працу, распачала чытанне сваіх неартадаксальных лекцый. У 1957-м, не зважаючы на папярэджанні «кампетэнтных органаў», яна арганізавала кампанію зваротаў да Мікіты Хрушчова, у ЦК КПСС і цэнтральныя выданні. Былі напісаны дзясяткі лістоў з сотнямі подпісаў былых падпольшчыкаў.
Праз тры гады намаганні Пруслінай далі плён: часопіс «Коммунист» надрукаваў першы артыкул, дзе Мінскае падполле прызнавалася, так бы мовіць, «легітымным».
Літаратура
Уладзімер Арлоў. ІМЁНЫ СВАБОДЫ. (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе.) — 3-е выд., дап. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015. — 668 с.: іл.