Свята-Ільінская царква (Ніжні Церабяжоў): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Свята-Ільінская царква''' - праваслаўны храм у в. Ніжні Церабяжоў [[Столінскага раёна]...'
(Няма розніцы)

Версія ад 19:52, 4 верасня 2016

Свята-Ільінская царква - праваслаўны храм у в. Ніжні Церабяжоў Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя

У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1872 г. з дрэва, у канцы 20 ст. пабудавана званіца.

Архітэктура

Помнік народнага дойлідства. Да цэнтральнага кубападобнага аб'ёму малітоўнай залы далучаны аб'яднаныя ў адзіны зруб бабінец і 3-ярусная 4-гранная прытвор-званіца, 5-гранная апсіда з бакавой рызніцай. Шатровыя бляшаныя пакрыцці званіцы і цэнтральнага зруба завершаны макаўкамі. Гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны разнастайнымі аконнымі праёмамі: здвоенымі трапецападобнымі ў малітоўнай зале, арачнымі ў кілепадобных ліштвах у бабінцы і апсідзе, прамавугольнымі ў прытворы. Прамавугольны ўваходны праём накрыты кілепадобным бляшаным казырком на каваных вітых кранштэйнах.

Літаратура

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. - 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4