Свята-Ільінская царква (Ніжні Церабяжоў)
Праваслаўны храм | |
Свята-Ільінская царква | |
---|---|
![]() Свята-Ільінская царква | |
51°49′29,36″ пн. ш. 26°43′26,99″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Ніжні Церабяжоў |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Пінская і Лунінецкая |
Дата пабудовы | 1872 год |
![]() |
Свята-Ільінская царква — праваслаўны храм у в. Ніжні Церабяжоў Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1872 г. з дрэва, у канцы 20 ст. пабудавана званіца.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7e/%D0%9D%D1%96%D0%B6%D0%BD%D1%96_%D0%A6%D0%B5%D1%80%D0%B0%D0%B1%D1%8F%D0%B6%D0%BE%D1%9E._%D0%A1%D0%B2%D1%8F%D1%82%D0%B0-%D0%86%D0%BB%D1%8C%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D1%86%D0%B0%D1%80%D0%BA%D0%B2%D0%B0_%2802%29.jpg/220px-%D0%9D%D1%96%D0%B6%D0%BD%D1%96_%D0%A6%D0%B5%D1%80%D0%B0%D0%B1%D1%8F%D0%B6%D0%BE%D1%9E._%D0%A1%D0%B2%D1%8F%D1%82%D0%B0-%D0%86%D0%BB%D1%8C%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D1%86%D0%B0%D1%80%D0%BA%D0%B2%D0%B0_%2802%29.jpg)
Помнік народнага дойлідства. Да цэнтральнага кубападобнага аб'ёму малітоўнай залы далучаны аб'яднаныя ў адзіны зруб бабінец і трох'ярусная чатырохгранная прытвор-званіца, пяцігранная апсіда з бакавой рызніцай. Шатровыя бляшаныя пакрыцці званіцы і цэнтральнага зруба завершаны макаўкамі. Гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны разнастайнымі аконнымі праёмамі: здвоенымі трапецападобнымі ў малітоўнай зале, арачнымі ў кілепадобных ліштвах у бабінцы і апсідзе, прамавугольнымі ў прытворы. Прамавугольны ўваходны праём накрыты кілепадобным бляшаным казырком на каваных вітых кранштэйнах.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Ільінская царква (Ніжні Церабяжоў)
- Свята-Ільінская царква (Ніжні Церабяжоў) на сайце Radzima.org
- Свята-Ільінская царква (Ніжні Церабяжоў) на сайце Глобус Беларусі (руск.)