Род Куратомі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Kyoshi
абнаўленне звестак
Радок 23: Радок 23:
}}
}}


'''Кёсі Род Куратомі''' - майстар [[баявыя мастацтвы|баявых мастацтваў]] ([[Gosoku Ryu]], Kubojutsu, Kendo, Hojutsu і інш.), тэхнічны дырэктар [[International Karate Association|INTERNATIONAL KARATE ASSOCIATION]], аўтар [[кніга|кнігі]] «Karate: The Mental Edge»<ref>{{cite book |last = Kuratomi |first = Rod |title = Karate: The Mental Edge|date = 2008 |publisher=Rod Kuratomi}}</ref>.
'''Кёсі Род Куратомі''' - майстар [[баявыя мастацтвы|баявых мастацтваў]] ([[Gosoku Ryu]], Kubojutsu, Kendo, Hojutsu і інш.), дырэктар [[International Karate Association|INTERNATIONAL KARATE ASSOCIATION]], аўтар [[кніга|кнігі]] «Karate: The Mental Edge»<ref>{{cite book |last = Kuratomi |first = Rod |title = Karate: The Mental Edge|date = 2008 |publisher=Rod Kuratomi}}</ref>.


==Біяграфія==
==Біяграфія==

Версія ад 14:05, 22 лістапада 2016

Кёсі Род Куратомі
Rod Kuratomi
Партрэт
Імя: Род
Прозвішча: Куратомі
Дата нараджэння: 12 лістапада 1962 года
Месца нараджэння: Лос-Анджэлес
Нацыянальнасць: Сцяг ЗША
Грамадзянства: Сцяг ЗША
Гады актыўнасці: 1974-цяперашні час
Стылі: Gosoku Ryu
Kubojutsu
Kobudo
Hojutsu
Сайт: karatesensei.com

Кёсі Род Куратомі - майстар баявых мастацтваў (Gosoku Ryu, Kubojutsu, Kendo, Hojutsu і інш.), дырэктар INTERNATIONAL KARATE ASSOCIATION, аўтар кнігі «Karate: The Mental Edge»[1].

Біяграфія

Нарадзіўся 12 лістапада 1962 года ў Лос-Анджэлесе. Пачаў вывучаць каратэ ва ўзросце 12 гадоў. З 1981 яго настаўнікам з'яўляецца Сокэ Кубота Такаюкі. Кёсі Куратомі працуе інструктарам додзё Сокэ больш за 25 гадоў.

Ступені

Кёсі Куратомі дасягнуў 7 дана ў стылі каратэ Gosoku Ryu і атрымаў тытул Kyoshi, што дазваляе яму быць пераемнікам Сокэ Кубота Такаюкі і адказным за працяг развіцця, за навучанне тэхніцы Сокэ, а таксама філасофіі INTERNATIONAL KARATE ASSOCIATION у глабальным маштабе. Ён таксама мае вышэйшыя разрады - чорныя паясы у Kobudo (зброя), Hojutsu (агнястрэльная зброя) і Kubota Jujitsu. Кёсі Куратомі быў адным з першых студэнтаў Сокэ, якія дасягнулі чорнага поясу ў раздзелах са зброяй.

Дасягненні

Кёсі Куратомі з'яўляецца International Grand Champion у кумітэ (суперцяжкая вага) і ката (са зброяй) у 2000 MILLENNIUM INTERNATIONAL KARATE ASSOCIATION WORLD CUP KARATE CHAMPIONSHIP, які адбыўся 8-9 ліпеня 2000 года ў Лос-Анджэлесе, Каліфорнія, ЗША.

Шматразовы чэмпіён свету па каратэ Кёсі Куратомі заваяваў мноства тытулаў на працягу апошніх дзесяцігоддзяў і працягвае практыкаваць баявыя мастацтвы і навучаць у INTERNATIONAL KARATE ASSOCIATION у штаб-кватэры (Лос-Анджэлес, Глендэйл, Каліфорнія), ЗША.

Дзейнасць

Кёсі Куратомі падарожнічае па ўсім свеце, навучае каратэ на семінарах, судзіць на турнірах. Ён таксама заядлы ўдзельнік марафонаў і за апошнія гады прыняў удзел у некалькіх марафонах. Па прафесіі Кёсі Куратомі спецыяліст па сістэмным аналізе і працуе ў California based hospital. Ён пражывае ў Лос-Анджэлесе (Глендэйл, Каліфорнія), ЗША.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Kuratomi, Rod (2008). Karate: The Mental Edge. Rod Kuratomi.

Крыніцы

http://karatesensei.com/author.html