Андрэй Сяргеевіч Вядзернікаў
| Сіхан Андрэй Сяргеевіч Вядзернікаў | |
|---|---|
| | |
| Імя: | Андрэй Сяргеевіч |
| Прозвішча: | Вядзернікаў |
| Дата нараджэння: | 9 верасня 1961 (65 гадоў) |
| Месца нараджэння: | |
| Гады актыўнасці: | 1970 — цяперашні час |
| Стылі: |
Gosoku Ryu Kubojutsu Kobudo |
| Сайт: | sites.google.com/site/ik… |
Сіхан Андрэй Сяргеевіч Вядзернікаў (нар. 9 верасня 1961, Магілёў) — майстар баявых мастацтваў (Gosoku Ryu, Battodo, Kubojutsu, Кэндо, рукапашны бой), заснавальнік і кіраўнік International Karate Association of Belarus.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вывучаць каратэ пачаў ва ўзросце 9 гадоў. У 1981 годзе ў Дрэздэне адкрыў сваё першае Додзё ў Германіі. У 1982 годзе ў Мінску адкрыў Додзё International Karate Association у Беларусі: International Karate Association of Belarus. Настаўнік сіхана Вядзернікава — Сокэ Кубота Такаюкі.
Сіхан навучаў каратэ і баявым мастацтвам у Германіі (Дрэздэн, Франкфурт-на-Майне, Грос-Герау і г.д.), Бельгіі (Брусель, Намюр), Літве (Вільня), Венгрыі (Будапешт), Кітаі (Пекін), Канадзе (Таронта), Італіі (Сардзінія, Мілан, Турын), Сербіі (Бялград), Славакіі (Браціслава, Бойніцэ і г.д.), Крыме (Ялта, Алушта, Феадосія), Арменіі (Ерэван, Абавян), Грузіі (Кабулеты), Расіі (Масква) і Швецыі (Стакгольм, Упсала). Сертыфікаваны інструктар Беларускага Савета «Дынама».
Падчас навучання баявым мастацтвам адбыліся ўдзелы ў семінарах, навучанне ў додзё і супрацоўніцтва з такімі японскімі майстрамі, як Хансі Куратомі, Tsuguo Sakumoto, Hidetaka Nishiyama, Takemasa Okuyama, Дэмура Фуміо, Hataya Mitsuo, а таксама з акінаўскім майстрам Tetsuhiro Hokama і такімі еўрапейскімі майстрамі, як Хуберт Лаэнен і лідарамі Фудокан Уладзімірам Ёрга і Ільём Ёрга.