Вадзяны павук шырока распаўсюджаны ў Еўропе; жыве ў вадаёмах, багатых расліннасцю. Сілкуецца рачкамі, [[лічынка]]мі насякомых. Будуе падводнае гняздо ў выглядзе купала, які запаўняе паветрам, прынесеным на целе; купал утрымліваецца пад вадой павуціннем, якім павук прымацоўвае яго да расліннасці. Гняздо — месца паглынання здабычы і размнажэння; [[самка]] змяшчае ў купал кокан з яйкамі і ахоўвае яго да выхаду павучанят.

Павук-серабранка (Argyroneta aquatica) — адзіны від членістаногіх сямейства Argyronetidae; адзіны прадстаўнік атрада павукоў, які жыве ў прэснай вадзе.
Апісанне
Даўжыня цела самца 15-20 мм, самкі — 12 мм. Галавагрудзі чырванавата-бурыя, брушка пакрыта аксаміцістымі валасінкамі. Пры апусканні вадзянога павука ў ваду на валасінках ўтрымліваецца пласт паветра (з-за чаго цела павука здаецца серабрыстым), паветра служыць павуку для дыхання (у вадзянога павука скурнае дыханне пераважае над лёгачным).
Арэал і лад жыцця
Вадзяны павук шырока распаўсюджаны ў Еўропе; жыве ў вадаёмах, багатых расліннасцю. Сілкуецца рачкамі, лічынкамі насякомых. Будуе падводнае гняздо ў выглядзе купала, які запаўняе паветрам, прынесеным на целе; купал утрымліваецца пад вадой павуціннем, якім павук прымацоўвае яго да расліннасці. Гняздо — месца паглынання здабычы і размнажэння; самка змяшчае ў купал кокан з яйкамі і ахоўвае яго да выхаду павучанят.