Электрахімія: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др робат Дадаем: tr:Elektrokimya |
др Электрахiмiя перанесена ў Электрахімія: Кириллические "і" вместо латинских |
(Няма розніцы)
|
Версія ад 11:29, 16 студзеня 2009
Шаблон:Вызнч - раздзел фізічнай хіміі, які вывучае кандэнсаваныя іонныя сістэмы і з'явы на межах паміж розна-зараджанымі фазамі.
Паводле Міжнароднага таварыства электрахіміі, электрахімія займаецца хімічнымі з'явамі, звязанымі з раздзяленнем і пераносам зарадаў, і практычна ўжываецца ў разнастайных сферах дзейнасці, ад фундаментальных даследаванняў да прамысловасці, аховы навакольнага асяроддзя і медыцыны.
Тэарэтычную аснову электрахіміі складаюць: тэорыя электралітаў, тэорыя падвойнага электрычнага слоя і тэорыя элементарнага акту пераносу электрона. Электрахімія выкарыстае тэарэтычныя метады матэматычнай і квантавай хіміі з улікам спецыфікі паводзін сістэм, апарат тэарэтычнай электрадынамікі і электрастатыкі, метады статыстычнай фізікі, хімічнай тэрмадынамікі і кінэтыкі.
Сучасныя даследванні ў галіне электрахіміі дазваляюць умоўна вылучыць наступныя напрамкі яе развіцця [1]: электрахімія межфазавай мяжы метал-электраліт, электрахімія паўправаднікоў, электрааналітычная хімія, электрахімія цвердых электралітаў, электракаталіз, а таксама распрацоўка электрахімічных крыніц току.