Словазлучэнне: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→Словазлучэнне і сказ: словазлучэнне |
Няма тлумачэння праўкі Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта |
||
Радок 9: | Радок 9: | ||
==Словазлучэнне і сказ== |
==Словазлучэнне і сказ== |
||
===Адрозненне=== |
===Адрозненне=== |
||
*Словазлучэнні не маюць сэнсава-граматычнай і інтанацыйнай самастойнасці і не выражаюць закончанай думкі (не з'яўляюцца асобным паведамленнем). Словазлучэнні — гэта часткі [[сказ]] |
*Словазлучэнні не маюць сэнсава-граматычнай і інтанацыйнай самастойнасці і не выражаюць закончанай думкі (не з'яўляюцца асобным паведамленнем). Словазлучэнні — гэта часткі [[сказ]]а, і толькі ў сказе яны набываюць канкрэтнае значэнне і выконваюць тую ці іншую функцыю. Некаторыя словазлучэнні могуць супадаць па форме з самастойнымі сказамі, але ніколі не супадаюць з імі па сваёй функцыі. |
||
*Словазлучэнне ў адрозненне ад сказа камунікатыўнай адзінкай не з'яўляецца. |
*Словазлучэнне ў адрозненне ад сказа камунікатыўнай адзінкай не з'яўляецца. |
||
Версія ад 23:56, 9 лістапада 2017
Словазлучэнне ў лінгвістыцы — дапаможная сінтаксічная адзінка, утвораная ў выніку аб'яднання двух ці больш самастойных слоў або словаформ, якія граматычна і па сэнсе звязаныя паміж сабой і абазначаюць пэўнае паняцце.
Словазлучэнне і слова
Адрозненне
- Словы з'яўляюцца простымі назвамі прадметаў, а словазлучэнні выступаюць як складаныя або разгорнутыя назвы адпаведных з'яў.
Падабенства
- Як і словы, словазлучэнні служаць для абазначэння пэўных прадметаў ці з'яў аб'ектыўнай рэчаіснасці і з'яўляюцца структурным матэрыялам сказу.
- Словазлучэнне, як і слова (калі яно змяняецца), мае сістэму формаў.
Словазлучэнне і сказ
Адрозненне
- Словазлучэнні не маюць сэнсава-граматычнай і інтанацыйнай самастойнасці і не выражаюць закончанай думкі (не з'яўляюцца асобным паведамленнем). Словазлучэнні — гэта часткі сказа, і толькі ў сказе яны набываюць канкрэтнае значэнне і выконваюць тую ці іншую функцыю. Некаторыя словазлучэнні могуць супадаць па форме з самастойнымі сказамі, але ніколі не супадаюць з імі па сваёй функцыі.
- Словазлучэнне ў адрозненне ад сказа камунікатыўнай адзінкай не з'яўляецца.
Падыходы да трактоўкі словазлучэння
Лексікалагічная трактоўка
Вузкі аспект разумення словазлучэння.
Словазлучэнне разглядаецца толькі як спалучэнне 2 ці больш паўназначных словаў. У беларускім мовазнаўстве гэтай трактоўкі трымаюцца А. І. Наркевіч, Л. П. Падгайскі, М. С. Яўневіч, А. Я. Міхневіч і іншыя.
Сінтаксічная трактоўка
- Вельмі шырокі аспект (Г. Н. Клюсаў).
Словазлучэнне — любое двухчленнае спалучэнне (службовае слова і знамянальнае, або службовае слова і службовае).
- Больш вузкі аспект (Л. І. Бурак).
Словазлучэнне — спалучэнне толькі паўназначных словаў.
Літаратура
- Бурак, Л.І. Сучасная беларуская мова: Сінтаксіс. Пунктуацыя : вучэб. дапам. для філал. фак. ун-таў / Л.І.Бурак. − Мінск: Універ-кае, 1987.
- Кароткая граматыка беларускай мовы : у 2 ч. Ч. 2. Сінтаксіс / навук. рэд. А. А.Лукашанец. – Мінск : Беларус. навука, 2009.