Мінская мужчынская гімназія: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне
афармленне
Радок 1: Радок 1:
{{Школа+
{{Школа
|Назва=Мінская мужчынская гімназія
|Назва=Мінская мужчынская гімназія
| Выява =Miensk, Franciškanskaja-Padhornaja. Менск, Францішканская-Падгорная (1915).jpg
| Выява =Miensk, Franciškanskaja-Padhornaja. Менск, Францішканская-Падгорная (1915).jpg

Версія ад 12:24, 14 кастрычніка 2018

Мінская мужчынская гімназія
Заснавана 1803
Закрыта 1919
Тып гімназія
Адрас Мінск, Губернатарская вул., 21

Мінская мужчынская гімназія — сярэдняя навучальная ўстанова Расійскай імперыі ў Мінску.

Гісторыя

У Гродзенскай і Мінскай губернях, далучаных да Расіі ў 1793—1795 гадах, ужо існавала 15 навучальных устаноў на ўзроўні сярэдняй школы, створаных польскай камісіяй па адукацыі паводле статуту 1783 году; у тым ліку ў Мінску.

Мінская гімназія была заснавана на месцы губернскай школы, якая, у сваю чаргу, была адкрыта ў 1799 году, спачатку як губернскае вучылішча. У 1803 году атрымала найменне гімназіі[1]. Размяшчалася яна ў будынку прысутных месцаў на Саборнай плошчы.

У 1812 году гімназічныя будынкі былі заняты  французскімі, а затым рускімі войскамі пад шпіталь.

У 1819—1822 гадах тут дзейнічала таемнае таварыства, статут якога напісалі Адам Міцкевіч і Тамаш Зан.

З 1833 года скончыўшым гімназію было дадзена права на атрыманне пачатковага чыну XIV класа пры ўмове здавальняючага ведання рускай мовы і славеснасці.

У 1838 году было забаронена  выкладанне ў гімназіі на польскай мове.

У 1844 году для гімназіі архітэктарам К. Хршчановічам был ўзведзены новы двухпавярховы каменны будынак на рагу вуліц Захар’еўскай і Губернатарскай вуліц.

У 1890 годзе ў гімназіі налічвалася 510 вучняў, у 1913 году — 640.

У жніўні 1915 — лютым 1918 гг. у будынку гімназіі месціўся штаба Заходняга фронту рускай арміі, а сама гімназія 11 верасня 1915 года была эвакуяваная ў Маскву, дзе 11 кастрычніка 1915 года аднавіла дзейнасць у памяшканні Педагагічнага інстытута імя П. Г. Шалапуціна. У жніўні 1918 года гімназія вярнулася ў Мінск.

У сакавіку 1919 года, згодна дэкрэту УЦВК ад 16 кастрычніка 1918 г. «Аб сярэдняй адукацыі», Мінская гімназія была ператворана у «Савецкую працоўную школу другой ступені № 2».

Будынак гімназіі, пабудованы ў 1844 году, быў напаўразбураны ў Айчынную вайну 1941—1945 гг. і пасля вызвалення Мінска яго вырашылі не аднаўляць — на гэтым месцы сёння бульвар насупраць дамоў з нумарамі 9 і 11 па вуліцы Леніна.

Дырэктары

Вядомыя выпускнікі

Зноскі

Літаратура

  • Столетие Минской гимназии // Вестник «Русская школа». — 1904. — № 2.

Спасылкі