Ізамерыя атамных ядраў: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др added Category:Атамныя ядры using HotCat |
др афармленне |
||
Радок 7: | Радок 7: | ||
Найбольшую цікавасць уяўляюць адносна стабільныя ізамеры з часам паўраспаду ад 10<sup>−6</sup> сек да многіх гадоў. |
Найбольшую цікавасць уяўляюць адносна стабільныя ізамеры з часам паўраспаду ад 10<sup>−6</sup> сек да многіх гадоў. |
||
{{зноскі}} |
|||
== Літаратура == |
== Літаратура == |
||
* Русинов Л. И. Изомерия атомных ядер // [[Успехи физических наук]] : журнал. — 1961. — Т. 73, № 4. — С. 615—630. |
* Русинов Л. И. Изомерия атомных ядер // [[Успехи физических наук]] : журнал. — 1961. — Т. 73, № 4. — С. 615—630. |
||
{{nuclear-phys-stub}} |
|||
[[Катэгорыя:Ядзерная фізіка]] |
[[Катэгорыя:Ядзерная фізіка]] |
Версія ад 21:18, 2 лістапада 2018
Ізамеры́я а́тамных я́драў — з’ява існавання ў ядраў атамаў метастабільных (ізамерных) узбуджаных станаў з досыць вялікім часам жыцця.
Ізамерныя станы адрозніваюцца ад звычайных узбуджаных станаў ядраў тым, што імавернасць пераходу ва ўсе ніжэйшыя станы для іх моцна падушаны правіламі забароны па спіну і цотнасці. У прыватнасці, падушаныя пераходы з высокай мульціпольнасцю (гэта значыць вялікім змяненнем спіна, неабходным для пераходу ў ніжэйшы стан) і малой энергіяй пераходу. Часам з’яўленне ізамераў звязана з істотным адрозненнем формы ядра ў розных энергетычных станах (як у 180Hf).
Ізамеры абазначаюцца літарай m (ад англ.: metastable) у індэксе масавай колькасці (напрыклад, 80mBr) або ў правым верхнім індэксе (напрыклад, 80Brm). Калі нуклід мае больш аднаго метастабільнага ўзбуджанага стану, яны пазначаюцца ў парадку росту энергіі літарамі m, n, p, q і далей па алфавіце, альбо літарай m з даданнем нумара: m1, m2 і г. д.
Найбольшую цікавасць уяўляюць адносна стабільныя ізамеры з часам паўраспаду ад 10−6 сек да многіх гадоў.
Літаратура
- Русинов Л. И. Изомерия атомных ядер // Успехи физических наук : журнал. — 1961. — Т. 73, № 4. — С. 615—630.