Вікіпедыя:Гаджэты/HotCat

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Кароткая спасылка-перанакіраванне ВП:HOTCAT
Выбар катэгорыі ў HotCat

HotCat — гаджэт, прызначаны для хуткай рэкатэгарызацыі старонак пры дапамозе JavaScript. Пасля яго актывацыі (у настройках удзельніка за гэта адказвае опцыя ужыць HotCat для дадання, змены або выдалення катэгорый), у ніжняй частцы артыкулаў з’яўляюцца спасылкі (±) і (-) для змены і выдалення, адпаведна, а таксама (+) у канцы спіса катэгорый для дадання новай.

Версія скрыпту, што выкарыстоўваецца ў Беларускай Вікіпедыі, знаходзіцца па наступнай спасылцы: MediaWiki:Gadget-HotCat.js.

Устаноўка[правіць зыходнік]

Для актывацыі прылады дастаткова ва ўласных устаноўках паставіць пстрычку насупраць «уключыць HotCat для дадавання, змены або выдалення катэгорый» на ўкладцы Гаджэты.

Іншы спосаб:

  1. Скапіруйце ніжэй пададзены тэкст і ўстаўце яго ўнізе старонкі вашага скрыпту:
    importScript('MediaWiki:Gadget-HotCat.js');
  2. Захавайце старонку
  3. Абнавіце кэш вашага браўзера
  4. Карыстайцеся!

Ужыванне[правіць зыходнік]

Калі загрузка старонкі скончаная, HotCat пачынае пошук панэлі катэгорый. Калі гэтыя катэгорыі бачныя, ён дадае спасылкі для лёгкага выдалення, змянення і дадання катэгорый:

Панэль катэгорый, мадыфікаваная HotCat-ам
  • «(-)» пасля катэгорыі: аўтаматычнае выдаленне катэгорыі
  • «(±)» пасля катэгорыі: па пстрычцы адчыняецца акно для змянення катэгорыі
  • «(+)» у канцы спіса катэгорый: па пстрычцы адчыняецца акно для дадання катэгорыі
  • «(++ у пачатку: дазваляе змяненне, выдаленне і даданне некалькіх катэгорый
  • «(↓)» пасля катэгорыі: пры пстрычцы адчыняецца акно ўводу тэксту і спіс усіх падкатэгорый.
  • «(↑)» пасля катэгорыі: пры пстрычцы адчыняецца акно ўводу тэксту і спіс усіх надкатэгорый.

Калі HotCat вызначае, што пэўная катэгорыя змешчаная не на старонцы, а перададзеная праз шаблон, то не паказвае спасылкі для такіх катэгорый. Такім чынам, магчыма рэдагаваць толькі тыя катэгорыі, якія змяшчае ўласна артыкул.

Спасылкі «(↓)» і «(↑)» не паказваюцца для няісных катэгорый (пазначаных чырвоных колерам). Калі катэгорыя існуе, але не ўтрымлівае падкатэгорый/не ўваходзіць у катэгорыі, акно ўводу тэксту адчыніцца, аднак спіс прапаноў будзе адсутнічаць. Глядзіце таксама секцыю «Пашуковікі».

Выдаленне катэгорыі[правіць зыходнік]

Каб выдаліць катэгорыю, пстрыкніце спасылку «(-)» пасля назвы катэгорыі. HotCat выдаляе яе аўтаматычна. Пры гэтым загружаецца акно рэдагавання артыкула, катэгорыя выдаляецца з тэксту артыкула, і старонка захоўваецца.

Замена катэгорыі[правіць зыходнік]

Каб замяніць катэгорыю, пстрыкніце спасылку «(±)» пасля назвы катэгорыі. Пры гэтым адчыняецца акно ўводу, дзе вы можаце змяніць назву катэгорыі на новую. Слова «Катэгорыя» ўводзіць не патрэбна.

Даданне катэгорыі[правіць зыходнік]

Каб дадаць катэгорыю, пстрыкніце спасылку «(+)» ў канцы панэлі катэгорый. Пры гэтым адчыняецца акно ўводу, дзе вы можаце ўвесці назву новай катэгорыі. Слова «Катэгорыя» ўводзіць не патрэбна.

Акенца ўводу[правіць зыходнік]

Акенца ўводу HotCat-у

Акенца ўводу складаецца з полю для ўводу тэксту (назвы катэгорыі), іконкі-індыкатара і кнопак «Так» і «Скасаваць».

Індыкатар паведамляе, існуе або не ўведзеная вамі катэгорыя. Значок P no.svg азначае, што такой катэгорыі няма. Вы, тым не меней, можаце захаваць змяненні, але такія спасылкі будуць мець чырвоны колер, як і ўсе няісныя артыкулы. Значок P yes.svg паказвае, што ўведзеная вамі катэгорыя існуе.

Акно ўводу HotCat са спісам прапаноў

Калі вы пачынаеце ўвод тэксту, HotCat паказвае спіс магчымых прапаноў над або пад акном уводу. Для выбару пасуючай катэгорыі пстрыкніце па прапанове. Двайны пстрык на тэкст прапановы не толькі падставіць гэтую катэгорыю ў акно ўводу, але і аўтаматычна захавае гэтае змяненне так, нібыта была націснутая кнопка «Так». Спіс прапаноў напаўняецца пошукавым рухавіком, абраным у селектары між спісам і тэкставым полем уводу.

Акно ўводу HotCat са спісам прапаноў

У паказаным прыкладзе ўручную быў уведзены тэкст «Alps of», а HotCat вывеў спіс магчымых працягаў. Першая прапанова аўтаматычна з’явілася ў вакне ўводу, але яна вылучаная, таму будзе перазапісаная, калі працягнуць набор тэксту. Наступны ўвод «S» адпаведна змяншае спіс магчымых прапаноў.

Пстрыканне на «Alps of Switzerland» скапіюе гэты тэкст у акенца ўводу і зачыніць спіс прапаноў (бо іншых прапаноў — то бок катэгорый, якія б пачыналіся з «Alps of Switzerland» — няма).

Пстрык па кнопцы «Скасаваць» скасуе аперацыю, а выбар «Так» паведамляе HotCat пра неабходнасць захавання ўведзенай катэгорыі.

Праца з усім спісам[правіць зыходнік]

У шматзаменным рэжыме ўсе змяненні захоўваюцца толькі пасля таго, як будзе націснутая кнопка «Захаваць»

Лучыва карыстальніка HotCat мінімалістычнае і прызначанае для як мага прасцейшай і хутчэйшай катэгарызацыі. Пстрыкаючы па спасылцы «(-)» для выдалення катэгорыі, вы атрымоўваеце неадкладнае выкананне, як і ў выпадках з даданнем або змяненнем катэгорыі.

Тым не менш, HotCat прадастаўляе магчымасць рэдактару змяняць некалькі катэгорый адразу. Калі пстрыкнуць спасылку «(++ ў пачатку панэлі катэгорый, HotCat запускае шматзаменны рэжым. Пры гэтым спасылка «(++ замяняецца на кнопку «Захаваць», і ўсе змены, якія вы ўнясеце падчас рэдагавання, будуць захаваныя на старонцы толькі пасля націскання на гэтую кнопку. Першапачаткова гэтая кнопка будзе неактыўнай, пакуль вы не ўнясеце якія-небудзь змены ў спісе катэгорый.

У шматзаменным рэжыме змены паказваюцца пры праглядзе старонкі, але захоўваюцца толькі пасля таго, як будзе націснутая кнопка «Захаваць»

Шматзаменны рэжым запускаецца таксама і ў выпадку, калі вы ўжо адкрылі тэкставае акно для ўводу катэгорыі і, акрамя таго, спрабуеце дадаць або змяніць яшчэ катэгорыю.

У гэтым рэжыме захаванне змен не прыводзіць да аўтаматычнага захавання праўкі. Замест гэтага вашыя змяненні і акно для рэдагавання артыкула адлюстроўваюцца на экране, дазваляючы вам зрабіць яшчэ нейкія выпраўленні ўручную. Пасля кожнай змененай катэгорыі HotCat дадасць спасылкі «(×)». Яны дзейнічаюць як кнопкі «скасавання правак»; апошняе змяненне гэтай катэгорыі будзе скасаванае. Выдаленыя катэгорыі будуць адлюстраваныя перакрэсленымі. Усе змененыя, але незахаваныя катэгорыі HotCat падсвеціць іншым колерам фону.

Калі націснуць кнопку «Захаваць», HotCat заносіць усе змяненні на старонку і адчыняе акно рэдагавання артыкулу, паказваючы ўнесеныя змены. Пераканайцеся, што скрыпт зрабіў менавіта тое, што вы намерваліся здзейсніць, і пасля захавайце старонку, як вы гэта робіце пасля звычайнага рэдагавання.

Для прасунутых[правіць зыходнік]

Як пазбегнуць аўтазахавання[правіць зыходнік]

Зазвычай HotCat аўтаматычна захоўвае рэдагаванне адной катэгорыі. Аднак калі вам неабходна наўзамен гэтага адчыніць акно рэдагавання, замест наўпроставага пстрыку на кнопцы «Так» трэба пстрыкнуць на яе з папярэдне заціснутай клавішай-мадыфікатарам. На камп’ютарах з усталяванай Windows гэта клавіша ctrl, на Apple-камп’ютарах — cmd.

Ключы сартавання[правіць зыходнік]

У катэгорыі можна таксама задаваць ключ сартавання. Для гэтага пасля назвы катэгорыі дапішыце вертыкальную рысу («|»), пасля якой упішыце ключавое слова/словы, якія будуць выкарыстоўвацца для сартавання артыкула ў гэтай катэгорыі.

  • Увод «Нешта» дадасць новую катэгорыю «Нешта» без ключу сартавання, або зменіць існую катэгорыю на «Нешта» з захаваннем ранейшага ключу.
  • Увод «Нешта|Ключ» дадасць новую або зменіць існую катэгорыю на «Нешта», у абодвух выпадках замяніўшы ключ сартавання на «Ключ».
  • Увод «Нешта|» (з вертыкальнай рыскай на канцы) дадасць новую катэгорыю «Нешта» без ключу сартавання, або зменіць існую катэгорыю на «Нешта» з выдаленнем ранейшага ключу сартавання.

Пашуковікі[правіць зыходнік]

Паміж спісам прапаноў і полем для ўводу тэксту ёсць селектар пашуковікаў для выбару метаду пошуку, які напаўняе спіс прапаноў. HotCat падтрымоўвае неабмежаваную колькасць пошукавых рухавікоў.

Паслугачы МедыяВікі прапануюць два асноўныя спосабы пошуку катэгорый. Першы — пераборам спіса старонак вікі. Гэты спіс заўжды актуальны, але строга алфавітны і рэгістразалежны, таму «падобныя» прапановы (напрыклад, «Bláhnjúkur» пры ўводзе «Blahn») не будуць паказвацца. Другі пошукавы рухавік — той, што ўжываецца пры пошуку старонак у Вікіпедыі праз акно пошуку. Ён знаходзіць «падобныя» прапановы і рэгістранезалежны, але шукае толькі па праіндэксаваных старонках, якія абнаўляюцца з пэўным інтэрвалам, і таму можа не паказваць некалькі нядаўна створаных катэгорый.

Даўнімана HotCat камбінуе абодва гэтыя спосабы, каб атрымаць у выніках як «падобныя» прапановы, так і новыя катэгорыі. Аднак каб зрабіць гэта, яму неабходна зрабіць два запыты да паслугача. Звычайна гэта не з’яўляецца праблемай, але калі на марудных злучэннях гэта займае працяглы час, вы можаце скарыстацца выбарам пашуковіку, каб выбраць той спосаб, які вам больш пасуе. Можна таксама сканфігураваць пашуковікі, якія HotCat павінен выкарыстоўваць дапомна.

Акрамя гэтых двух рухавікоў, HotCat прадастаўляе яшчэ два, больш спецыялізаваныя пашуковікі. Першы можа выкарыстоўвацца для пошуку падкатэгорый у катэгорыі, якая зараз уводзіцца. Другі вяртае бацькоўскія катэгорыі. Абодва пашуковікі могуць вяртаць пустыя вынікі, тады спіс прапаноў не будзе паказаны (напрыклад, калі была ўведзеная няісная катэгорыя або такая, у якой адсутнічаюць падкатэгорыі). У гэтым выпадку пасля першага ўводу такі пошукавы рухавік аўтаматычна замяняецца на дапомны.

Пошук субкатэгорый можа займаць пэўны час, асабліва калі катэгорыя ўтрымоўвае шмат старонак (не толькі падкатэгорый). Падчас выканання гэтага запыту поле ўводу тэксту блякуецца і не дапускае ўводу тэксту. Калі на працягу агляднага часу яно не стане даступным, проста націсніце «Скасаваць».

Наладкі карыстальніка[правіць зыходнік]

Поўны спіс магчымасцей HotCat вы можаце паглядзець на старонцы дакументацыі ў Wikimedia Commons.

Гісторыя[правіць зыходнік]

Першапачаткова HotCat быў распрацаваны для Wikimedia Commons User.gifMagnus Manske, пазней дапрацоўваўся і адаптаваўся для Вікіпедыі рознымі ўдзельнікамі, у тым ліку User.gifLupo, User.gifDschwen, User.gifTheDJ, User.gifSuperm401, User.gifMerlissimo і іншымі.

Версія скрыпту, што выкарыстоўваецца ў Беларускай Вікіпедыі, транслюецца непасрэдна з Вікісховішча, але з беларускай лакалізацыяй.

Сумяшчальнасць[правіць зыходнік]

Як і для многіх іншых скрыптоў у Вікіпедыі, для працы HotCat неабходны браўзер, сумяшчальны з DOM 2-га ўзроўню.

  • Firefox 2-4: поўная сумяшчальнасць
  • Google Chrome: поўная сумяшчальнасць
  • Internet Explorer 6-8: поўная сумяшчальнасць
  • Konqueror: поўная сумяшчальнасць
  • Opera: поўная сумяшчальнасць
  • Safari 3-4: поўная сумяшчальнасць

Поўны спіс сумяшчальнасці з браўзерамі можна пабачыць на старонцы дакументацыі ў Wikimedia Commons.

Для вываду спіса катэгорый выкарыстоўваецца Ajax. Калі выключаны Javascript, скрыпт не будзе працаваць. Калі Javascript уключаны, але адключаны Ajax, HotCat будзе мець магчымасць дадаваць, змяняць і выдаляць адзінкавыя катэгорыі, але не будуць выводзіцца прапановы па катэгорыях, а таксама не будзе працаваць шматзаменны рэжым.