Патрон: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
HK-47 (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
HK-47 (размовы | уклад)
Радок 39: Радок 39:


[[Катэгорыя:Патроны| ]]
[[Катэгорыя:Патроны| ]]
[[Катэгорыя:Прынцыпы працы агнястрэльнай зброі]]

Версія ад 01:52, 9 кастрычніка 2020

Будова патрона: 1 — куля, 2,4 — гільза, 3 — парахавы зарад, 4 - флянец (закраіна) 5 — капсуль
Вінтовачныя і прамежкавыя патроны (з лева на права): .50 BMG, .300 Win Mag, .308 Winchester, 7.62x39 мм, 5.56x45 мм, .22LR.

Патрон — боепрыпас для агнястрэльнай зброі ў якім куля, парахавы зарад і капсуль аб’яднаныя з дапамогай гільзы. Асноўнай характарыстыкай патрона з’яўляецца калібр.

Прынцып стварэння сучасных патронаў

Асноўная мэта пры праектаванні і вырабленні патрона - зрабіць яго зручным манаблокам (снарад, патрэбная колькасць кідальнага рэчыва, капуль) для стрэлу. У сучаснай аўтаматычнай зброі ён таксама забяспечвае энергію для перасоўвання частак вузлоў самой зброі, якія прымушаюць выкінуць стрэляную гільзу і даслаць новы патрон да патронніка (для новага стрэлу).

Прынцып дзеяння

Паданы з магазіна патрон трапляе ў патроннік, які з дапамогай элементаў стволавай скрынкі герметызуеца ў камеры стрэлу такім чынам каб куля была накіравана ў пачатак канала ствала. Пры стрэле, ударна-спускавы механізм прымушае ударнік стукнуць па капсулю патрона. Гаручае рэчыва капсуля ад удару запальваеца, і падпальвае парахавы зарад патрона.

Пры дэтанацыі пораха, аб'ём вылучаных газаў (кідальных газаў) у разы больш за аб'ём пораха. Ствараецца ціск і кідальныя газы выштурхоўваюць кулю па каналу ствала. Пасля таго як куля пакідае ствол, ціск у камеры стрэлу памяншаецца да атмасфернага.

Класіфікацыя патронаў

  • Па прызначэнні:
  1. Баявыя
  2. Сігнальныя (шумавыя)
  3. Халастыя
  4. Навучальныя
  5. Адмысловыя (будаўнічыя)
  • Па выглядзе зброі:
  1. Вінтовачна-кулямётныя (у тым ліку буйнакаліберныя)
  2. Прамежкавыя (у тым ліку малаімпульсавыя)
  3. Пісталетныя
  4. Стрэльбавыя
  5. Рэвальверныя

Гл. таксама

12x70 мм — самы распаўсюджаны патрон 12 калібру, прымяняецца для стрэльбаў або драбавікоў.

Спасылкі