Перайсці да зместу

7,62×39 мм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Патрон 7,62×39 мм)
7,62×39 мм
Савецкія 7,62-мм патроны: вінтовачны, прамежны і пісталетны.
Савецкія 7,62-мм патроны:
вінтовачны, прамежкавы і пісталетны.
Тып патрона : прамежкавы патрон
Краіна-вытворца:  СССР
Патрон: 7,62×39 мм
Тып зброі, які выкарыстоўвае патрон: аўтаматы, ручныя кулямёты, карабіны
Характарыстыкі:
Даўжыня патрона, мм: 55,5
Сапраўдны калібр кулі, мм: 7,85
Маса кулі, г: 6,61-12,5
Даўжыня гільзы, мм: 38,5
Дыяметр пляча гільзы, мм: 9,96-8,5
Дыяметр дульца гільзы, мм: 8,46
Дыяметр фланца гільзы, мм: 11,3
Маса парахавога зарада, г: 1,6-1,8
Пачатковая хуткасць кулі, м/с: 710—735[1][2]
Энергія кулі, Дж: 1991—2206[1][2]
Выявы на Вікісховішчы: 7,62×39 mm
Колеравая маркіроўка спецыяльных куль патрона 7,62×39 мм: 1 — трасіруючая, 2 — бранябойна-запальная, 3 — запальная, 4 — з дагукавой хуткасцю

7,62×39 ммпрамежкавы (аўтаматны) патрон, адзін з самых распаўсюджаных у свеце. Распрацоўка пачатая ў 1943 годзе, пасля шэрагу дапрацовак у 1949 годзе прыняты на ўзбраенне войскаў СССР як «прамежкавы патрон узору 1943 г.».

Акрамя баявой, шырока выкарыстоўваецца ў паляўнічай зброі.

Маркіроўка Маса кулі, г Пачатковая хуткасць, м/с Дульная энергія, Дж
7,62×39 57Н231 8 710 2010
7,62×39 7Н23 8 730 2130
7,62×39 УС 12,5 300 562

Праблема масы зброі

[правіць | правіць зыходнік]

У 1920-я гады ў СССР абмяркоўваўся паступовы перавод арміі на самазарадную зброю. Для гэтага ў студзені 1926 г. правялі конкурсныя выпрабаванні аўтаматычных вінтовак, аднак высветлілася што прапанавыя мадэлі аказваліся з занадта высокай масай.[крыніца?] Прыняцце такіх вінтовак на ўзбраенне па меншай меры негатыўна паўплывае на мабільнасць войск і на колькасць перанасімых салдатамі боепрыпасаў. Дадатковая выпрабаванні высветлілі, што аўтаматычныя вінтоўкі і лёгкія ручныя кулямёты пад дзеючы вінтовачны патрон маюць вялікі імпульс аддачы пры стрэле, ствараючы цяжкасці пры стральбе ў руху, стоячы або з калена.

Паўстала пытанне аб пераходзе да больш меншага калібру будучых вінтовак. Пачалі прапрацоўвацца пытанні па пошуку новага калібру (прапаноўваліся 5.45 мм, 6.5 мм і інш.), аднак з пачаткам Вялікай Айчыннай вайны ўсе працы па зброевай тэматыцы засяродзілі на больш актуальных пытаннях.

Праблема магутнасці

[правіць | правіць зыходнік]

Аналіз баявых аперацый падчас Вялікай Айчыннай вайны паказаў, што пры насычэнні армій ваюючых бакоў механізаванымі сродкамі перамяшчэння найбольш напружаныя баі для пяхоты разгортваюцца на кароткіх дыстанцыях і працякаюць хутка і вельмі імкліва. Паколькі пяхота не заўсёды можа разлічваць на падтрымку артылерыі і іншых магутных агнявых сродкаў, неабходна было забяспечыць павышэнне магутнасці агню пяхоты з дапамогай лёгкай і кампактнай зброі.

Пісталет-кулямёт дазваляў паспяхова вырашаць шэраг баявых задач, якія стаяць перад пяхотай, так як валодаў параўнальна невялікай масай і высокім паражальным дзеяннем. Аднак дальнабойнасць гэтага віду зброі не перавышала 200-300 м.

Вінтовачныя патроны захоўвалі высокую энергію кулі на далёкасцях нават звыш 2000 м. Аднак у ходзе баёў агонь са стралковай зброі на гэтай далёкасці вельмі рэдка вёўся нават з станковых кулямётаў, стала відавочным, што вінтовачныя патроны валодаюць залішняй магутнасцю.

Пытанне аб стварэнні новага патрона зноў стала актуальным. Па балістычных дадзеных, масе і габарытах такі патрон павінен быў бы заняць прамежкавае становішча паміж вінтовачным і пісталетным.

  • Федосеев С. Л. Оружие современной пехоты: иллюстрированный справочник. Часть 1. / С. Л. Федосеев. — М.: ООО «Издательство Астрель»: ООО «Издательство АСТ», 2001.

Зноскі

  1. а б Наставление по стрелковому делу 7,62-мм автомат Калашникова (АК). 1958 год
  2. а б Наставление по стрелковому делу. 7,62-мм пулемёт Калашникова (РПК, РПКС). 1983 год