Зыгмунт Серакоўскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
др +ів
Радок 8: Радок 8:
[[Катэгорыя:Постаці паўстання 1863-1864]]
[[Катэгорыя:Постаці паўстання 1863-1864]]
[[Катэгорыя:Персаналіі па алфавіту]]
[[Катэгорыя:Персаналіі па алфавіту]]

[[pl:Zygmunt Sierakowski]]
[[ru:Сераковский, Зигмунт Игнатьевич]]
[[uk:Сєраковський Зиґмунт]]

Версія ад 11:59, 9 ліпеня 2007

Зігмунд Серакоўскі

Зігмунт (Зыгмунт, Зыгмунд) Ігнатавіч СЕРАКОЎСКІ (30 мая 1826, сяло Лісавое, Валынь — 27 чэрвеня 1863, Вільня; Псеўданім: Даленга), капітан расійскага Генштаба, супрацоўнік часопісаў "Колокол" і "Современник", адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-1864 гадоў.

Вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце, але за ўдзел у падпольных патрыятычных гуртках быў высланы салдатам у Арэнбургскі корпус, дзе пасябраваў з Тарасам Шаўчэнкам. Вярнуўшыся па амністыі ў сталіцу імперыі, скончыў Акадэмію Генеральнага штаба. Зблізіўся з рускімі рэвалюцыянерамі М. Дабралюбавым, М. Чарнышэўскім. У 1857 стварыў у Санкт-Пецярбурзе рэвалюцыйную суполку афіцэраў, сябрамі якой былі і браты Каліноўскія. Падчас замежных падарожжаў сустракаўся з А. Герцэнам, М. Агаровым, Дж. Гарыбальдзі. З пачаткам паўстання пакінуў службу ў царскай арміі, і разгарнуў ваенныя дзеянні інсургентаў на Ковеншчыне. Напрыканцы красавіка 1863 г. паўстанцы Серакоўскага былі разбітыя пад мястэчкам Біржы, сам ён быў паранены і захоплены ў палон. Павешаны на Лукішскай плошчы ў Вільні.