Фанема: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
пакуль сюды, структура пазней
асноўны алафон
Радок 12: Радок 12:

Напрыклад, у беларускіх словаформах [раса] — [рас°у] фанема <с> праяўляецца ў двух алафонах: [с] і [с°], для якіх пастаяннымі прыкметамі з'яўляюцца: месца ўтварэння (зубныя), спосаб утварэння (фрыкатыўныя) і глухасць, а пераменнай прыкметай з'яўляецца лабіялізаванасць або нелабіялізаванасць зычнага.

У залежнасці ад фанетычнай пазіцыі фанема рэалізуецца рознымі алафонамі, але ў кожнай пазіцыі толькі адным з іх; у адной і той жа фанетычнай пазіцыі алафоны ўзаемазамяняцца не могуць. Сярод алафонаў звычайна вылучаецца '''асноўны''', тыповы алафон, які характарызуецца найменшай пазіцыйнай абумоўленасцю, г.зн., найменшай залежнасцю алафона ад фанетычных умоваў.

== Крыніцы ==
== Крыніцы ==

Версія ад 16:21, 15 ліпеня 2007

ФАНЕМА, гук мовы, разгляданы ў сваім функцыянальным аспекце; аб'ект вывучэння фаналогіі.

Уся разнастайнасць гукаў у кожнай мове зводзіцца да параўнальна невялікай колькасці фанем, якія, звычайна, утвараюць рацыянальную і эканомную сістэму (звычайная колькасць фанем у мовах свету вагаецца ад 12 да 80).

У розных фаналагічных школах праблема тоеснасці фанемы трактуецца неаднолькава. Два асноўныя погляды, да якіх можна звесці розныя погляды, гэта:

  1. выдзяленне фанем шляхам устаранення адрозненняў (кантрастная дыстрыбуцыя);
  2. выдзяленне фанем шляхам узмацнення адрозненняў (дадатковая дыстрыбуцыя).

У залежнасці ад фанетычных умоў, у якіх ужываецца фанема, яна праяўляецца (рэалізуецца ў мове) у пэўных адменах — алафонах гэтай фанемы (ад грэч. allos іншы, розны і грэч. phōnē гук).

Кожны алафон адрозніваецца ад іншага алафона гэтай самай фанемы пераменнай прыкметай, г.зн., такой прыкметай, якая залежыць ад пазіцыі ў слове. Разам з тым, кожны алафон характарызуецца пастаяннымі (канстытутыўнымі, вызначальнымі) прыкметамі, паводле якіх фанема адрозніваецца ад іншых фанем.

Напрыклад, у беларускіх словаформах [раса] — [рас°у] фанема <с> праяўляецца ў двух алафонах: [с] і [с°], для якіх пастаяннымі прыкметамі з'яўляюцца: месца ўтварэння (зубныя), спосаб утварэння (фрыкатыўныя) і глухасць, а пераменнай прыкметай з'яўляецца лабіялізаванасць або нелабіялізаванасць зычнага.

У залежнасці ад фанетычнай пазіцыі фанема рэалізуецца рознымі алафонамі, але ў кожнай пазіцыі толькі адным з іх; у адной і той жа фанетычнай пазіцыі алафоны ўзаемазамяняцца не могуць. Сярод алафонаў звычайна вылучаецца асноўны, тыповы алафон, які характарызуецца найменшай пазіцыйнай абумоўленасцю, г.зн., найменшай залежнасцю алафона ад фанетычных умоваў.

Крыніцы

  • Сучасная беларуская мова: Уводзіны. Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія: Вучэб. дапам. / Я. М. Камароўскі, В. П. Красней, У. М. Лазоўскі і інш. — 2-е выд., дапрац. і дап. — Мн. : Выш. школа, 1995. — 334 с. ISBN 985-06-0075-6.