Жан дэ Лафантэн: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др r2.7.1) (робат дадаў: fa:ژان دو له فونتن |
Luckas-bot (размовы | уклад) др r2.7.1) (робат дадаў: zh-min-nan:Jean de La Fontaine |
||
Радок 63: | Радок 63: | ||
[[wa:Jean de La Fontaine]] |
[[wa:Jean de La Fontaine]] |
||
[[zh:让·德·拉封丹]] |
[[zh:让·德·拉封丹]] |
||
[[zh-min-nan:Jean de La Fontaine]] |
Версія ад 17:52, 22 ліпеня 2011
Жан дэ Лафантэн (фр. Jean de La Fontaine; 8 ліпеня 1621, Шато-Цьеры - 13 красавіка 1695, Парыж) — знакаміты французскі байкапісец.
Творчасць
Раннія творы
Першы апублікаваны твор Лафантэна - камедыя «Еўнух» (Eunuque, 1654), якая прадстаўляла сабой перапрацоўку аднайменнага сачынення Тэрэнцыя. У 1658 г. Лафантэн паднёс свайму заступніку Фуке паэму «Аданіс» (Adonis), напісаную пад уплывам Авідыя, Вергілія і, магчыма, Марына. Стаўшы на час «афіцыйным» паэтам Фуке, Лафантэн ўзяўся за апісанне палаца ў Па-ле-Віконт, які належаў Фуке. Паколькі прыйшлося апісваць яшчэ не завершаны архітэктурна-паркавы ансамбль, Лафантэн пабудаваў сваю паэму ў форме сноў (Songe de Vaux). Аднак з-за апалы Фуке праца над кнігай была перапыненая. У 1662 г. паэт дазволіў сабе ўступіцца за свайго апекуна ў адрасаванай каралю одзе (l'Ode au Roi), а таксама ў «Элегія да німфаў Во» (L'elégie aux nymphes de Vaux). Гэтым учынкам ён, відаць, наклікаў на сябе гнеў Кальбера і караля.