Васіль Кірылавіч Бандарчык: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Васiль Кiрылавiч Бандарчык'''; 1920-16 лютага 2009) — беларускі этнолаг, гісторык. Член-ка...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
{{перанесці|Васіль Кірылавіч Бандарчык}}
'''Васiль Кiрылавiч Бандарчык'''; [[1920]]-[[16 лютага]] [[2009]]) — беларускі этнолаг, гісторык. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь (1972). Доктар гістарычных навук (1965), [[прафесар]] (1978). Заслужаны работнік культуры БССР (1980). Ганаровы член Польскага этнаграфічнага грамадства (1970).
'''Васiль Кiрылавiч Бандарчык''' ([[1920]]-[[16 лютага]] [[2009]]) — беларускі этнолаг, гісторык. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь (1972). Доктар гістарычных навук (1965), [[прафесар]] (1978). Заслужаны работнік культуры БССР (1980). Ганаровы член Польскага этнаграфічнага грамадства (1970).


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==
Радок 19: Радок 20:
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Асобы]]


[[ru:Романчик, Василий Кириллович]]
[[ru:Бондарчик, Василий Кириллович]]

Версія ад 22:05, 28 кастрычніка 2011

Васiль Кiрылавiч Бандарчык (1920-16 лютага 2009) — беларускі этнолаг, гісторык. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь (1972). Доктар гістарычных навук (1965), прафесар (1978). Заслужаны работнік культуры БССР (1980). Ганаровы член Польскага этнаграфічнага грамадства (1970).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і ў вёсцы Цароўка (цяпер - Кірава Слуцкага раёна Мінскай вобласці Беларускай ССР). Скончыў цароўскую сямігадовую школу (1936), затым - Слуцкае педагагічнае вучылішча (1939). Настаўнічаў у сельскай школе Заслаўскага раёна Міншчыны.

Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне. Дэмабілізаваўся з Савецкай Арміі ў 1947 годзе.

Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1952).

Да 1957 года працаваў настаўнікам, завучам, дырэктарам школы ў Смалявічах і Мінску. З 1957 года - аспірант Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору ім. К. Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, 1959-1966 гады - навуковы супрацоўнік інстытута, у 1967-1969 гадах намеснік дырэктара, у 1969-1976 гады - дырэктар Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР.

З 1972 года - член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 1976-1991 гады загадчык аддзела этнаграфіі, з 1991 года - саветнік пры дырэкцыі інстытута. У 1997-2005 гадах - галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору ім. К. Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Падрыхтаваў 17 кандыдатаў навук. Тры яго вучні сталі дактарамі навук.

Памёр 16 лютага 2009 ў Мінску.