Рэклама: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.5.4) (робат дадаў: kk:Жарнама
др r2.6.3) (робат дадаў: sn:Shambadza
Радок 68: Радок 68:
[[sk:Reklama]]
[[sk:Reklama]]
[[sl:Oglaševanje]]
[[sl:Oglaševanje]]
[[sn:Shambadza]]
[[sr:Реклама]]
[[sr:Реклама]]
[[stq:Wierwenge]]
[[stq:Wierwenge]]

Версія ад 15:31, 5 лістапада 2011

Рэклама (ад лац. Reclamare - «сцвярджаць, выкрыкваць, пратэставаць») — інфармацыя, распаўсюджаная любым спосабам, у любой форме і з выкарыстаннем любых сродкаў, адрасаваная няпэўнаму колу асоб і накіраваная на прыцягненне ўвагі да аб'екта рэкламавання, фармаванне або падтрыманне цікавасці да яго і яго прасоўванне на рынку.

Іншыя азначэнні рэкламы

Рэклама - адгалінаванне масавай камунікацыі, у рэчышчы якога ствараюцца і распаўсюджваюцца інфармацыйна вобразныя, экспрэсіўна суб'ектыўныя тэксты, адрасаваныя групам людзей з мэтай заахвоціць іх да вызначанага выбару або ўчынку.

Рэклама - гэта аплачаная, неперсаналізаваная камунікацыя, якая ажыццяўляецца ідэнтыфікаваным спонсарам і выкарыстоўвае сродкі масавай інфармацыі з мэтай схіліць (да чагосьці) ці паўплываць (неяк) на аўдыторыю.

Выкарыстоўваюцца і больш вузкія вызначэння, напрыклад, абмяжоўваюцца толькі таварамі і паслугамі. Часам у вызначэнне ўключаюць такую прыкмету, як камерцыйныя інтарэсы.