Копцкая Праваслаўная Царква: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Luckas-bot (размовы | уклад) др r2.7.1) (робат дадаў: eo:Kopta Ortodoksa Eklezio de Aleksandrio |
→Гл. таксама: дапаўненне |
||
Радок 17: | Радок 17: | ||
* [[Эфіопская праваслаўная царква]] |
* [[Эфіопская праваслаўная царква]] |
||
* [[Кірыл VI Александрыйскі]] |
|||
[[Катэгорыя:Хрысціянства]] |
[[Катэгорыя:Хрысціянства]] |
Версія ад 13:39, 22 лістапада 2011
Копцкая праваслаўная царква Александрыі — афіцыйная назва хрысціянскай царквы ў Егіпце, адна з старажытнаўсходніх (дахалкідонскіх) цэркваў. Заснавана, паводле падання, св. Евангелістам Маркам († 63 Р. Х.) у Александрыі, да біскупскай кафедры якой узводзіць сваю пераемнасць копцкі патрыярх. Уласна копцкай адзіная царква Егіпта становіцца пасля падзелу (у перыяд з 536 па 580 год) Александрыйскага патрыярхата на дзве кафедры - грэчаскай халкідонісцкай і копцкай антыхалкіданіцкай. У набажэнстве выкарыстоўваецца копцкі абрад.
Пры саманазве «Праваслаўная», копцкая царква (як і ўсе іншыя старажытнаўсходнія цэрквы), прызнаючы рашэнні толькі першых трох Сусветных сабораў, не ўваходзіць у сям'ю памесных праваслаўных цэркваў (візантыйскай традыцыі); роўным чынам яна не трымаецца ў цэлебрацыі зносінаў з каталіцкай царквой. Мае эўхарыстычнай зносіны з Армянскай апостальскай царквой, Сірыйскай праваслаўнай царквой і іншымі арыентальнымі цэрквамі.
У цяперашні час складаецца з 400 абшчын, большасць з іх у Егіпце, астатнія ў егіпецкай дыяспары.
Набажэнства
Набажэнства на арабскай і копцкай мовах. Асмагалоссе. Літургіі Васіля Вялікага, Рыгора Багаслова і Кірылы Александрыйскага. Захавала некаторыя іудзейскія (раннехрысціянскія) абрады, такія як абразанне. Узначальвае яе Александрыйскі Папа і Патрыярх Свяцейшы Шэнуда III.
Яшчэ адна характэрная рыса коптаў — пры хрышчэнні пасля абраду робяць татуіроўку ў выглядзе крыжа на запясце правай рукі, якая сімвалізуе гатоўнасць прыняць пакутніцтва за веру.
Царкве належыць самы стары манастыр ў Егіпце — Манастыр Святога Антонія.