Oracle

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Oracle
Тып публічная кампанія
Лістынг на біржы Нью-Ёркская фондавая біржа[1]
Заснаванне 14 чэрвеня 1977
Заснавальнікі Larry Ellison[d], Bob Miner[d] і Ed Oates[d]
Размяшчэнне
Галіна information technology consulting[d] і распрацоўка праграмнага забеспячэння[d]
Прадукцыя праграмнае забеспячэнне[2], API management[d], relational database management system[d] і database management system[d]
Уласны капітал
  • 5,24 млрд $ (31 мая 2021)[3]
Абарот
  • 50 млрд $ (2022)[4]
Аперацыйны прыбытак
  • 13,1 млрд $ (2022)[4]
Чысты прыбытак
  • 8,5 млрд $ (2022)[4]
Актывы
  • 131 млрд $ (31 мая 2021)[3]
Капіталізацыя
  • 217 млрд $ (1 лютага 2022)[5]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 132 000 чал. (31 мая 2021)[3]
Даччыныя кампаніі Sun Microsystems, Oracle Corporation UK[d], Oracle (Israel)[d], Oracle (Canada)[d], Oracle (India)[d], JD Edwards[d] і Oracle France[d]
Сайт oracle.com (англ.)

«Oracle» (Oracle Corporation) — амерыканская карпарацыя, другі па велічыні даходаў вытворца праграмнага забеспячэння (пасля «Microsoft»), найбуйнейшы вытворца праграмнага забеспячэння для арганізацый, буйны пастаўшчык сервернага абсталявання.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Кампанія спецыялізуецца на выпуску сістэм кіравання базамі даных, звязанага праграмнага забеспячэння і бізнес-дадаткаў (ERP- і CRM-сістэм, спецыялізаваных галінавых дадаткаў). Найбольш вядомы прадукт кампаніі — «Oracle Database», які кампанія выпускае з моманту свайго заснавання. З 2008 года карпарацыя засвоіла выпуск інтэграваных апаратна-праграмных комплексаў, а з 2009 года ў выніку паглынання «Sun Microsystems» стала вытворцам сервернага абсталявання, да гэтага кампанія выпускала выключна праграмнае забеспячэнне.

Кампанія была заснавана ў 1977 годзе. Лары Элісан — сузаснавальнік, генеральны дырэктар у перыяд з 1977 года па 2014 год, найбуйнейшы акцыянер (25 % станам на 2014 год). Падраздзяленні карпарацыі размешчаны больш чым у 145 краінах. Станам на 2019 год налічвае 136 тыс. супрацоўнікаў. Штаб-кватэра карпарацыі размешчана ў ЗША, у штаце Каліфорнія, побач з Сан-Францыска.

Зноскі