Інталія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Інталія. Выява імператара Каракала на аметысце

Інталія (ад італ.: intaglio — разьба, разьба па камені) — разнавіднасць гемы, ювелірны выраб ці ўпрыгожванне, выкананы ў тэхніцы паглыбленага (адмоўнага) рэльефу на каштоўных ці напаўкаштоўных камянях ці на шкле. У супрацьлегласць камеі, якая выконваецца ў тэхніцы выпуклага рэльефу.

Тэхніка інталія часта ўжываецца для вырабу пячатак, адбітак з якіх выглядае выпуклым. Таму шматлікія кольцы-пячаткі выконваліся ў тэхніцы інталія.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Boardman, John. Island Gems, 1963.
  • Boardman, John. Archaic Greek Gems, 1968.
  • Brown, Clifford M. (ed). Engraved Gems : Survivals and Revivals, National Gallery of Art Washington, 1997. ISBN 0894682717, 9780894682711

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]